Барадзін прадказваў стварэнне новага Савецкага саюза ў 2017 годзе. 21.by

Барадзін прадказваў стварэнне новага Савецкага саюза ў 2017 годзе

18.12.2009 18:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 10‑годдзю саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Павал Барадзін выказаў упэўненасць, што яна канчаткова сфармуецца ў 2017 годзе.

«Я даю вам [журналістам] указанне напісаць, што ў 1917 годзе —100 гадоў таму — быў утвораны Савецкі саюз, зараз у 2017 годзе будзе саюзная дзяржава ўсёй постсавецкай прасторы, — заявіў Дзяржаўны сакратар гэтага саюзу. — А потым у наш склад, упэўніваю, увойдзе ўся Еўропа»

Наконт уваходжання Беларусі ў праграму «Усходняга партнёрства» Барадзін выказаўся крытычна, а палітычных аналітыкаў, якія кажуць пра такую магчымасць, назваў «палітолухамі».

«Вы мяне выбачайце, але пра якое «Усходняе партнёрства» ідзе гаворка ў некаторых там палітолухаў — і беларускіх, і нашых, і украінскіх? Сёння Усходняя Еўропа, выключаючы Беларусь, — Украіна, Польшча, Румынія і т.д. павінна Заходняй Еўропе 2,3 трыльёны еўра крэдыту. Вы што, хочаце ў гэта ўступіць? Думайце, яшчэ раз кажу», — заявіў Барадзін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 10‑годдзю саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика