Мiншчына 23 снежня
24.12.2009 10:01
—
Новости Общества
|
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася ў Валожынскім раене. ![]() Колькасць ахвяр пажараў павялічваецца ў краіне Толькі за мінулыя суткі ў агні загінулі 12 чалавек. Сярод іх – адно дзіця. Жудасная трагедыя здарылася на Мядзельшчыне. У весцы Нарач пажар забраў жыцці трох чалавек, у тым ліку 7-гадовага хлопчыка. Гадзіна спатрэбілася выратавальнікам, каб патушыць агонь. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння – трэшчына ў коміне.
Не абыйшлося і без ахвяр. Пешаходы трапілі пад колы грузавіка ў Любанскім раене. Вадзіцель ГАЗа – работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства – не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на збочыну і збіў двух чалавек. Яны рухаліся ў папутным накірунку і былі абазначаны святлоадбіваючымі элементамі. Кіроўца з месца аварыі збег. Пацярпелыя некалькі гадзін праляжалі на 15-градусным марозе. Іх знайшла «хуткая», якая ехала на выклік у суседнюю веску.
Суперферму у СВК «Шчаўры» будавалі згодна з прэзідэнцкай праграмай. Паводле яе, сучасныя «малочныя фабрыкі» павінны з'явіцца ў кожным раене рэспублікі. Кошт «крупскага праекта» – 18 мільенаў рублеў. Разлічаны комплекс на 600 жывел. Пакуль тут наладзілі пробную вытворчасць малака.
Пасажыр, які адпраўляецца ў дальнюю паездку з перасадкамі можа скарыстацца ўсяго адным квітком. Побач з абласнымі гарадамі краіны да лакальнай сістэмы далучыліся білетныя касы Барысаўскага і Слуцкага аўтавакзала. Для пасажыраў карысць відавочная. Ім не трэба хвалявацца пра наяўнасць свабодных месцаў на неабходны рэйс і марнаваць час, чакаючы перасадку. Спрошчаная сістэма павінна павысіць аўтарытэт вакзалаў і прыцягне больш кліентаў.
Абавязкі па навядзенні парадку на сябе ўзялі сельвыканкамы. Рамантуюць агароджу, вывозяць смецце. Праўда, праца гэта – як і любая іншая – патрабуе выдаткаў. І мясцовыя бюджэты далека не заўседы могуць дазволіць сабе догляд за могілкамі. Зараз разглядаецца пытанне аб іх перадачы на баланс жыллева-камунальнай гаспадаркі. Але пакуль справа «кранаецца з мертвай кропкі», «апошнія прыстанішчы» часцяком бываюць «пахаваны» пад горамі смецця. Дзяржынская жыллева-камунальная гаспадарка адзначае юбілей. 65 год За гэты час горад з невялікага мястэчка ператварыўся ў сучасны райцэнтр. Толькі селета тут заасфальтавалі больш 10-ці вуліц і паклалі паўтара кіламетра тратуарнай пліткі. Зараз на парадку дня ў дзяржынскіх камунальнікаў – выкананне праграмы «Чыстая вада». За апошні час тут запусцілі адразу два аб'екты. Станцыю абезжалезвання і цэх разліву пітной вады. Дарэчы, кошт апошняга – 15 мільенаў. Мяркуецца, што акупіць яго змогуць праз 5 год. Рэалізоўваць ваду будуць як на Міншчыне, так і ў Брэсцкай вобласці.
Казачная сядзіба размясцілася ў Налібоцкай пушчы. Акрамя галоўных навагодніх персанажаў – Дзядулі Мароза са Снягуркай, госці могуць убачыць зуброў. Для лясных волатаў зрабілі спецыяльны вальер. Увогуле, наведвальнікам сядзібы прапануюць забавы на любы густ. Карагоды вакол зяленай прыгажуні, гульні і танцы з героямі казак. За першыя некалькі дзен у госці да Дзядулі Мароза прыехала каля тысячы чалавек.
Фінал творчага спаборніцтва, прысвечнага 20-годдзю прыняцця Канвецыі аб правах дзіцяці, намечаны на люты наступнага года. Лепшыя работы ў адной з галерэй сталіцы вызначаць па выніках абласнога і рэспубліканскага этапаў. Пакуль жа у майстэрнях кіпіць праца. У Клецкім раене удзел у праекце прынялі некалькі дзесяткаў юных мастакоў – школьнікаў, навучэнцаў мясцовага дзіцячага дома і падлеткаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Большасць твораў юныя жывапісцы прысвяцілі родным мясцінам.
Наведвальнікі могуць убачыць лепшыя ўзоры беларускага разбярства, прадметы побыту, прылады працы, сялянскія посуд і мэблю. Асноўная частка выставы – гэта творы народнага майстра Апалінарыя Пупко. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася ў Валожынскім раене.
|
|