Уладзімір Парфяновіч будзе трэніраваць зборную Расіі па байдарках і каноэ
29.12.2009 17:13
—
Новости Общества
|
Славуты ў мінулым беларускі спартсмен, трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, кіраўнік дэпутацкай групы «Рэспубліка» ў Уладзімір Парфяновіч заявіў, што пасля навагодніх святаў з’язджае працаваць у штабе нацыянальнай расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ.
— Сапраўды я буду працаваць у расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ, — распавядае Уладзімір Парфяновіч. — Буду адказваць за ўсе нацыянальныя каманды. — Як паступіла прапанова і калі? — Запрасілі ў гэтым месяцы. Усё было ўзгоднена, на канферэнцыі Федэрацыі веславання Расіі была прапанавана мая кандыдатура. Ніхто не пярэчыў. — Умовы задавальняюць? — Безумоўна. У мяне адкрыты каштарыс, магу ляцець у любы пункт Расіі на любыя спаборніцтвы, каб аказваць дапамогу не толькі нацыянальным камандам, але і спартыўным цэнтрам. У Беларусі ж мне месца не знайшлося. А кавалак хлеба трэба шукаць. Есці ж трэба нешта. — Праца пастаянна ў раз’ездамі? — У гэтым яна і будзе заключацца — лётаць ад Уладзівастока да Калінінграда. І ад Амерыкі да Еўропы. — Атрымліваецца, што — будзеце трэніраваць канкурэнтаў беларускай зборнай? — У Беларусі застаюцца ўсе мае сябры і ў нацыянальнай камандзе, і ў Федэрацыі … А канкурэнтамі спартсмены становяцца, толькі калі выходзяць на дарожку. Але я ў любы момант магу дапамагчы і нашай зборнай, калі папросяць дапамогі або савета. — Кантракт ўжо падпісаны? — Не, ён будзе падпісаны адразу ж пасля святаў. Пакуль яшчэ не ведаю, на які тэрмін, але, думаю, што да Алімпійскіх гульняў буду працаваць дакладна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, кіраўнік дэпутацкай групы «Рэспубліка» пасля навагодніх святаў з’язджае працаваць у штабе нацыянальнай расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ.
|
|