АБЗАЦ
30.12.2009
—
Новости Общества
|
З-за моцнага снегу i ветру ў чатырох абласцях Беларусi былi абясточаны 360 населеных пунктаў. У Гомельскай вобласцi — 224 населеныя пункты, у Брэсцкай — 77, Магiлёўскай — 58 i 1 — у Мiнскай. Вядуцца ўзнаўленчыя працы. Споўнiлася 75 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi Вiктара Тарасава. Шмат гадоў ён аддаў Нацыянальнаму акадэмiчнаму тэатру iмя Янкi Купалы. Памёр у 2006 годзе. У наступныя два гады праваслаўныя i каталiкi адзначаць Вялiкдзень у адзiн дзень. У адрозненне ад Калядаў, Вялiкдзень у 2010 г. надыдзе для праваслаўных i заходнiх хрысцiян у адзiн дзень — 4 красавiка. І ў наступным годзе сiтуацыя будзе аналагiчнай, затым Вялiкаднi супадуць у 2014 i 2017 гадах. Нiякай "амнiстыi" нецвярозым кiроўцам у навагоднюю ноч не будзе, сказаў учора на прэс-канферэнцыi ў Мiнску начальнiк УДАI УУС Мiнаблвыканкама Мiкалай Караткевiч. Паводле яго слоў, некаторыя кiроўцы лiчаць, што ў навагоднюю ноч магчымыя паслабленнi ў кантролi з боку ДАI. "Яны пасля двух-трох келiхаў шампанскага або iншай моцнай вадкасцi садзяцца за руль i думаюць пры гэтым, што супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi зробяць iм да iх паблажкi за язду ў нецвярозым стане — усё-такi Новы год. Я хацеў бы засцерагчы iх — гэтага не будзе. Хутчэй, будзе наадварот", — адзначыў Караткевiч. Ён запэўнiў, што падчас навагоднiх святаў ДАI будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Таксама ў поўным аб'ёме будуць працаваць перасоўныя наркалагiчныя пункты. Раскрыта серыя крадзяжоў са студэнцкага iнтэрната ў Мiнску. Апошнiм часам у адным са студэнцкiх iнтэрнатаў па вул. Якуба Коласа пачасцiлiся крадзяжы маёмасцi. Дзякуючы намаганням супрацоўнiкаў крымiнальнага вышуку, гэтыя злачынствы раскрытыя. Падазроны — адзiн з навучэнцаў першага курса, прычым, напрыклад, крадзяжы двух ноўтбукаў зламыснiк учынiў у таварышаў, якiя пражывалi з iм на адным паверсе. Цяпер студэнт дае пакаянныя паказаннi, скрадзеная маёмасць часткова канфiскаваная. Затрыманы цалкам прызнае сваю вiну i тлумачыць учыненне злачынстваў цягай да гульнявых аўтаматаў. Усе выручаныя грошы ён проста прайграў, адзначылi ў Савецкiм РУУС сталiцы. Мiнчанiн спрабаваў скрасцi штучную навагоднюю ёлку. Кампанiя адпачывала ў кавярнi ў адным з гандлёвых цэнтраў на праспекце Незалежнасцi. Iдучы дахаты, адзiн з кампанii, 22-гадовы мiнчанiн, прыхапiў з сабой ёлку каля выхаду з падземнага цэнтра. Яго затрымалi ахоўнiкi i выклiкалi мiлiцыю. Як патлумачыў мiнчанiн, ёлку ён хацеў падарыць жонцы. Кошт дрэўца з упрыгажэннямi — больш за Br700 тыс. Мужчына ў Мiнску пагражаў нажом вадзiцелю хуткай дапамогi. У Маскоўскае РУУС Мiнска звярнуўся вадзiцель КУП "Мiнскаўтатранс" i заявiў, што ў 1.30 каля дома па вул. Ясенiна да яго ў аўтамашыну хуткай медыцынскай дапамогi, якая прыбыла на выклiк, сеў невядомы i, пагражаючы нажом, запатрабаваў ехаць па названым адрасе. Затым ён адабраў у вадзiцеля тэлефон i ўцёк. Па падазрэннi мiлiцыя затрымала мужчыну 1984 года нараджэння. Вядзецца следства. Невядомы скраў 12 дарожных знакаў у Старадарожскiм раёне. Дарожнай службе прычынены ўрон амаль у Br740 тыс. Распачатая крымiнальная справа. ПОЎНЫ АБЗАЦМастакi з Пекiна, браты Гао, прэзентавалi на Ванкуверскай бiенале скульптуры новы твор. Ён называецца "Мао спрабуе трымаць раўнавагу на галаве Ленiна". Скульптура ўяўляе сабой гiганцкi бюст Ленiна, на цеменi якога стаiць маленькая фiгура Мао Цзэдуна. У Мао ў руках балансiр — шост, якi выкарыстоўваюць канатаходцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастакi з Пекiна, браты Гао, прэзентавалi на Ванкуверскай бiенале скульптуры новы твор. Ён называецца "Мао спрабуе трымаць раўнавагу на галаве Ленiна". Скульптура ўяўляе сабой гiганцкi бюст Ленiна, на цеменi якога стаiць маленькая фiгура Мао Цзэдуна. У Мао ў руках балансiр — шост, якi выкарыстоўваюць канатаходцы. |
|