І пацячэ шкляная рака.... 21.by

І пацячэ шкляная рака...

30.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелi на 20 месяцаў раней за нарматыўныя тэрмiны пачаўся распал шклаварнай печы. Гэта дасягнута дзякуючы дружнай i зладжанай рабоце нямецкiх фiрмаў "ДТЕС", "НОRN", адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельпрамбуд", "Гомельтэхмантаж", "Гомельшкло", "Сантэхэлектрамантаж", "Белэлектрамантаж", "Спецрамонт" i iншых арганiзацый нашай краiны. Наогул жа ў будаўнiцтве i мантажы новай тэхналагiчнай лiнii па вытворчасцi палiраванага шкла ў горадзе над Сожам бралi ўдзел звыш тысячы замежных i айчынных спецыялiстаў.

На мерапрыемства з выпадку гэтай, скажам шчыра, адметнай падзеi, якая адбылася якраз напярэдаднi Новага года, прыбыў першы намеснiк мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Абрамчук, якi ў гутарцы з журналiстамi сказаў, што праект з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краiне. На яго ажыццяўленне выдаткавана каля шасцiсот мiльярдаў беларускiх рублёў, i гэта сума шматразова акупiцца.

Як вядома, на Гомельскiм шклозаводзе ў 1996 годзе была запушчана ў эксплуатацыю падобная лiнiя па выпуску палiраванага лiставога шкла, якое знайшло шырокае прымяненне ў розных галiнах гаспадарання i прынесла не толькi прадпрыемству, але i краiне, вялiкую выгаду, бо яно дастойна канкурыравала на сусветным рынку. Праект гэты быў апошняй распрацоўкай савецкай школы (дзяржаўнага Інстытута шкла), якi, як гаворыцца, адслужыў сваё. Але час не стаiць на месцы, як i не спяць у шапку канкурэнты. Вось i атрымалася, што тая ранейшая лiнiя ўжо выпрацавала свой рэсурс, прайшоўшы ў 2004 годзе рамонт, i неўзабаве будзе адпраўлена на капiтальны рамонт, бо на ёй ужо немагчыма атрымаць, як раней, якасную прадукцыю.

Новая лiнiя, адзначылi выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара ААТ "Гомельшкло" Георгiй Казак i прадстаўнiкi нямецкiх фiрмаў, нашмат больш дасканалая. Гарантыйны тэрмiн яе работы — 14 гадоў з выпускам шкла высокiх марак, якое запатрабавана на сусветным рынку. Лiнiя каштоўная яшчэ i тым, што таўшчыню шкляной стужкi можна перавесцi з адной на iншую ўсяго на працягу пяцi хвiлiн. На ранейшай лiнii на гэта затрачвалася ад 6 да 12 гадзiн. Ну i, вядома ж, шкло высокiх марак дасць магчымасць павялiчыць цэны на iх на 30 працэнтаў. Адсюль i большая рэнтабельнасць.

Агульная працягласць новай лiнii — 480 метраў, а сутачная магутнасць яе — 780 тон шкла. Цяпер iдзе распал печы, якая праходзiць перыяд сушкi, пасля чаго пачнецца так званы працэс вывадкi: плаўнае павышэнне тэмпературы да рабочай. А гэта — 1560 градусаў. Калi печ выйдзе на зададзены рэжым, тады i пацячэ шкляная рака. У канцы студзеня — пачатку лютага. Новая лiнiя з яе параметрамi i высакаякаснай прадукцыяй будзе адпавядаць еўрапейскiм стандартам.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

   

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi на 20 месяцаў раней за нарматыўныя тэрмiны пачаўся распал шклаварнай печы. Гэта дасягнута дзякуючы дружнай i зладжанай рабоце нямецкiх фiрмаў "ДТЕС", "НОRN", адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельпрамбуд", "Гомельтэхмантаж", "Гомельшкло", "Сантэхэлектрамантаж", "Белэлектрамантаж", "Спецрамонт" i iншых арганiзацый нашай краiны. Наогул жа ў будаўнiцтве i мантажы новай тэхналагiчнай лiнii па вытворчасцi палiраванага шкла ў горадзе над Сожам бралi ўдзел звыш тысячы замежных i айчынных спецыялiстаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика