Музыка слоў. 21.by

Музыка слоў

31.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так пiсала Канстанцыя Буйло ў адным з вершаў. Па-жаночы шчыра прызналася пра тое, што значыць музыка слоў каханага чалавека. І гэтае вялiкае чараўнiцтва прыдумалi i стварылi людзi. Чаму ж iм часам так цяжка падабраць тыя самыя словы, якiя здольныя разбiваць камянi?..

А можа i не так ужо i цяжка, калi рабiць гэта па-беларуску? Бо наша мова проста створана для пяшчоты, якая з веку ў век, з пакалення ў пакаленне перадавалася ў вiбрацыях гукаў, мягкасцi, мiлагучнасцi выразаў. I нездарма пяшчотай напоўнены самыя цёплыя словы — тыя, якiмi мы ласкава называем блiзкiх: татка, матулечка, бабулька, дзядок, браточак, сястрыца.

Нават звычайныя звароты да чужых людзей беларусы ператваралi ў прыклад найвышэйшай пашаны. Нашы людзi здаўна любiлi ўжываць словы з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi, якiя здольныя рабiць цуд, яднаючы розных людзей: браток ты мой, даражэнькi, каханенькiя-родненькiя, сябровачка (сябручок), суседачка, спадарынька. Гэтыя выразы прыйшлi ў беларускую лiтаратуру, якая з'яўляецца сапраўднай скарбнiцай ласкавых слоў.

Але асаблiва дапаможа гэтая скарбнiца закаханым. I калi пачытаць беларускiх паэтаў, то пяшчота стане часткай душы, якая назапасiць ласкавых прыгожых слоў на кожны новы дзень. Як называць ЯЕ? Князёўна, панначка, ясачка, ласачка, красуня, бярозка, ластаўка легкакрылая, зорачка спагадная, сонейка яснае, шыпшына, кветачка, лiлея, гаспадынька... Цi хоць бы працытаваць словы Караткевiча: "Ты — нечаканая радасць. Ты — ночы ласкавай крок".

Знойдуцца словы i для ЯГО: мiленькi, любы, каханы, галубочак мой, анёл ясны, саколiк, князюхна, ясакар, ясны пан, уладар, волат, гаспадар, галава...

Нашы продкi тонка вызначалi пачуццi, таму i не задаволiлiся адным словам "люблю", а стварылi сваё адмысловае "кахаю". Любiць можна ўсiх, а вось кахаць: дзяўчыну, хлапчыну, сваю палавiну.

Дарыце iм радасць прыемных слоў штодня, i вы зразумееце, якую чароўную сiлу мае ласкавае слова, калi яно сказана на роднай мове! Можаце нам паверыць — на слова.

Звяздоўцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так пiсала Канстанцыя Буйло ў адным з вершаў. Па-жаночы шчыра прызналася пра тое, што значыць музыка слоў каханага чалавека. І гэтае вялiкае чараўнiцтва прыдумалi i стварылi людзi. Чаму ж iм часам так цяжка падабраць тыя самыя словы, якiя здольныя разбiваць камянi?..
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика