За 2009 г. у ДТЗ у Беларусі загінулі 1 291 чалавек
04.01.2010 15:52
—
Новости Общества
|
Паводле папярэдніх звестак, у 2009 годзе ў Беларусі ў выніку дарожна‑транспартных здарэнняў загінуў 1.291 чалавек, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 4 студзеня начальнік аддзела дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. Інфармацыя носіць папярэдні характар, бо ў бальніцах у розным стане яшчэ знаходзяцца пацярпелыя ў леташніх ДТЗ. Пакуль жа лічыцца, што колькасць загінулых у дарожна‑транспартных здарэннях у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам скарацілася на 273. Усяго былі зарэгістраваны 6.634 ДТЗ з пацярпелымі (на 604 менш), у якіх траўмы атрымалі 7.069 чалавек (на 507 менш). У 2009 годзе ў дарожна‑транспартных здарэннях загінула 49 дзяцей (у 2008 годзе — 65), 604 дзіцяці атрымалі траўмы (618). Летась было зарэгістравана 931 ДТЗ з пацярпелымі, якія адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў, у 2008 — 1.012. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ў 2009 годзе было затрымана каля 54 тыс. вадзіцеляў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдніх звестак, у 2009 годзе ў Беларусі ў выніку дарожна‑транспартных здарэнняў загінуў 1.291 чалавек, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 4 студзеня...
|
|