Чачанёў зацверджаны гендырэктарам «Аліварыі». 21.by

Чачанёў зацверджаны гендырэктарам «Аліварыі»

04.01.2010 15:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаіл Чачанёў на сходзе акцыянераў 3 студзеня зацверджаны на пасадзе генеральнага дырэктара ААТ «Піўзавод «Аліварыя», паведамілі на прадпрыемстве.

Чачанёў пачаў працаваць на прадпрыемстве 3 снежня 2007 года на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці. З 2 сакавіка 2009 года Чачанёў выконваў абавязкі генеральнага дырэктара ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

Да прыходу ў кампанію Чачанёў на працягу пяці гадоў займаў пасаду дырэктара прадпрыемства «Вітэла» — даччынай кампаніі нямецкага канцэрна Schwartau‑Hero ў Беларусі. Дагэтуль ён працаваў у кампаніі Coca‑Cola на розных пасадах, звязаных з забеспячэннем тэхнічнага кіраўніцтва і кантролю якасці ва Украіне, Беларусі, Расіі.

Чачанёў — дыпламаваны хімік, выпускнік Растоўскага дзяржаўнага універсітэта. Ён атрымаў дадатковае прафесійнае навучанне ў Германіі ў галіне кіравання вытворчасцю, паспяхова скончыў Carlsberg Supply Chain Academy (кіраванне каналамі паставак).

Віцэ‑прэзідэнт групы кампаній Карлсберг па Усходняй Еўропе Антон Арцём’еў выказаў надзею, што «найбагацейшы досвед» новага гендырэктара «прынясе неацэнную карысць» прадпрыемству.

***

«Аліварыя» з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі вытворцам піва. 29 студзеня прадпрыемства адсвяткавала сваё 145‑годдзе. У маі 2008 года ААТ «Піўзавод «Аліварыя» стала часткай міжнароднага канцэрна Carlsberg A/S, які выкупіў долю Baltic Beverages Holding. На гэты час Carlsberg з’яўляецца стратэгічным інвестарам і адным з галоўных акцыянераў «Аліварыі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаіл Чачанёў на сходзе акцыянераў 3 студзеня зацверджаны на пасадзе генеральнага дырэктара ААТ «Піўзавод «Аліварыя», паведамілі на прадпрыемстве.Чачанёў пачаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика