З пачатку Калядаў у Беларусі замерзлі 10 чалавек
04.01.2010 15:52
—
Новости Общества
|
З 24 снежня па 3 студзеня ад халадавых траўм у Беларусі пацярпелі 145 чалавек, шпіталізаваны — 68. Дыягназ «пераахаладжэнне» быў пастаўлены 94 грамадзянам, «абмаражэнне» — 51. 10 чалавек замерзлі. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 4 студзеня паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук. Галалёдныя траўмы атрымалі 1.493 чалавекі, 109 з іх шпіталізаваны. У выніку выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 15 грамадзян (год таму — 56), трое змешчаны ў бальніцы з паражэннем органаў зроку. Гэтыя тры няшчасныя выпадкі адбыліся ў Мінску. Паводле інфармацыі намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктара Шэіна, у сталіцы за апошнія паўтара тыдні выпадкаў смерці ад халадавых траўм не было. Дыягназ «пераахаладжэнне» быў пастаўлены сямі грамадзянам, «абмаражэнне» — шасцярым. 171 чалавек у сталіцы атрымаў галалёдныя траўмы, 12 з пацярпелых шпіталізаваны. Паводле слоў Віктара Шэіна, упершыню ў Мінску ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не было зваротаў па медыцынскую дапамогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 24 снежня па 3 студзеня ад халадавых траўм у Беларусі пацярпелі 145 чалавек, шпіталізаваны — 68. Дыягназ «пераахаладжэнне» быў пастаўлены 94 грамадзянам,...
|
|