Беларусь можа спыніць транзіт расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць. 21.by

Беларусь можа спыніць транзіт расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць

04.01.2010 16:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 4 студзеня заяве рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергіі «АДУ», якое ўваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрна «Белэнерга».

Як адзначаецца ў заяве, «да гэтага часу расійскія энергетычныя кампаніі ААТ «ФСК ЕЭС» і «Інтэр РАО ЕЭС» не ўзгаднілі з беларускім бокам умовы транзіту электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі для энергазабеспячэння спажыўцоў Калінінградскай вобласці і для камерцыйных паставак у краіны Балтыі».

Разам з тым «такі транзіт расійскі бок ажыццяўляе», заяўляюць у РУП «АДУ». Па стане на 4 студзеня 2010 года аб`ём несанкцыянаванага транзіту склаў каля 39,5 млн кВт•гадз.

«Гэтыя дзеянні расійскага боку вымушаюць беларускі бок разглядаць меры па спыненні несанкцыянаванага камерцыйнага перамяшчэння электраэнергіі праз сеткі беларускай энергасістэмы, што можа паставіць пад пагрозу надзейнае энергазабеспячэнне спажыўцоў Калінінградскай вобласці, у тым ліку насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 4 студзеня заяве рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергіі «АДУ», якое ўваходзіць у склад дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика