Па факце тэлефавання пра «тэракт» у цягніку распачата крымінальная справа. 21.by

Па факце тэлефавання пра «тэракт» у цягніку распачата крымінальная справа

06.01.2010 12:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па факце непраўдзівага паведамлення пра тэракт, што рыхтуецца ў цягніку «Калінінград — Масква», Аршанскім аддзелам унутраных спраў на транспарце распачата крымінальная справа на падставе арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку).

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

***

Як перадавалася раней, 536 пасажыраў былі эвакуаваны мінулай ноччу з цягніка «Калінінград — Масква» на станцыі ў Оршы (Віцебская вобласць) з‑за пагрозы тэракта.

Прыкладна ў 23.00 5 студзеня ў Аршанскі АУСТ ад калег са Смаленска паступіла паведамленне, што ў праваахоўныя органы патэлефанаваў невядомы і папярэдзіў пра тэрарыстычны акт, які рыхтуецца ў цягніку «Калінінград — Масква».

У пачатку другой гадзіны цягнік з 16 вагонаў прыбыў у Оршу і быў пераведзены на другі пуць паўднёвага боку чыгуначнай станцыі. Усіх пасажыраў размясцілі ў транзітнай зале вакзала.

Сапёры з сабакамі, якія аглядалі цягнік, ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Паведамленне пра тэракт было непраўдзівым.

У 3.30 6 студзеня цягнік працягнуў рух у Маскву. Затрымка, паводле звестак міліцыі, склала 2 гадзіны 23 хвіліны.

Паводле папярэдніх зветсак, ужо ёсць падазраваны ў «мініраванні» пасажырскага цягніка. Першым пра гэта заявіў губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос. Згодна з непацверджанымі пакуль звесткамі, зламыснік затрыманы ў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па факце непраўдзівага паведамлення пра тэракт, што рыхтуецца ў цягніку «Калінінград — Масква», Аршанскім аддзелам унутраных спраў на транспарце распачата...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика