Мітрапаліт Кандрусевіч павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым. 21.by

Мітрапаліт Кандрусевіч павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым

06.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узлюбленыя ў нарадзіўшымся Госпадзе браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Раства Хрыстова, якое не толькі прыпамінае праўду хрысціянскай веры аб Богаўцелаўленні, але і заклікае да таго, каб Збаўца сваёю ласкай нараджаўся ў сэрцах людзей.Праз сваё ўцелаўленне Бог прыйшоў да людзей і стаўся іх братам, каб іх абагавіць і збавіць, асвяціць святлом сваёй праўды і прывесці да свабоды духа. Нездарма св. Атаназій Вялікі кажа, што Бог стаўся чалавекам, каб чалавек стаў Богам.

Ва ўсім гэтым праявілася бязмежная любоў Бога да чалавека, на якую чалавек павінен адказаць падобным чынам — любіць Бога і бліжняга. Гэта азначае жыць паводле Божага закону і духу Евангелля, што асабліва актуальна ў наш час нарастаючага секулярызму і адыходу ад хрысціянскіх каранёў. Таму ўсе мы, хрысціяне, павінны жыць праўдай Хрыстовай і разам сведчыць яе.

Радасных, поўных Божай ласкі і святла Хрыстова, якое асвяціла ходзячых у цемры (пар. Іс 9, 2), святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новалецця!

З брацкай любоўю і малітвай аб народжаным Богадзіцяці

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі


Мінск, Раство Хрыстова 2009/2010
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узлюбленыя ў нарадзіўшымся Госпадзе браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы! Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Раства Хрыстова, якое не толькі прыпамінае праўду хрысціянскай веры аб Богаўцелаўленні, але і заклікае да таго, каб Збаўца сваёю ласкай нараджаўся ў сэрцах людзей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика