У Бангкоку без пераменаў. 21.by

У Бангкоку без пераменаў

06.01.2010 13:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальны суд Тайланда 6 студзеня трэці раз падоўжыў на 12 дзён тэрмін затрымання пад вартай экіпажа самалёта Іл‑76, затрыманага ў снежні ў Бангкоку з грузам нелегальнай зброі.

Агенцтва Франс Прэс са спасылкай на прадстаўніка следства маёра Мінгмонтры Сірыпонга паведамляе, што тэрмін зняволення прадоўжаны да 18 студзеня. «Мы заявілі суду, што паліцыі неабходна больш часу для апытання яшчэ некалькіх сведак, праверкі пашпартоў падазраваных, і суд прыняў гэта да ўвагі», — сказаў ён. Паводле яго слоў, суд адмовіў у хадайніцтве боку абароны аб вызваленні членаў экіпажа Іл‑76 пад залог.

***

Як раней паведамлялася, самалёт Іл‑76, зарэгістраваны ў Грузіі, амаль з 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зенітна‑ракетнымі комплексамі, вываз якіх з КНДР забаронены рашэннем Савета бяспекі ААН, быў затрыманы 11 снежня ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.

У складзе экіпажа былі чатыры грамадзяніны Казахстана і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў, які працаваў бортінжынерам.

Паводле тайскіх законаў, лётчыкам пагражае пажыццёвае турэмнае зняволенне. Акрамя таго, ім могуць быць прад’яўлены абвінавачанні ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў, за што прадугледжваецца пакаранне ад двух гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары. Члены экіпажа сцвярджаюць, што не ведалі пра характар грузу, а перавозілі абсталяванне для бурэння нафтавых свідравін.

14 снежня крымінальны суд Бангкока пастанавіў узяць пад варту экіпаж самалёта Іл‑76 і прадоўжыў тэрмін затрымання на 12 дзён. Лётчыкі знаходзяцца ў бангкокскай цэнтральнай турме Клонг Пром. Паводле тайскіх законаў, следства можа доўжыцца да 84 дзён з перыядычным, раз у 12 дзён, прадаўжэннем меры стрымання.

22 снежня прэм’ер‑міністр Тайланда Апхісіт Вечачыва заявіў, што расследаванне па справе аб затрыманні ў Бангкоку самалёта Іл‑76 завершыцца на наступным тыдні, яго вынікі будуць прадстаўлены ў ААН.

У МЗС Беларусі правяраюць інфармацыю аб новым падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай беларускага грамадзяніна ў Тайландзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальны суд Тайланда трэці раз падоўжыў тэрмін затрымання пад вартай экіпажа самалёта Іл‑76.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика