У мінскіх аэрапортах былі затрыманыя некалькі рэйсаў праз непагадзь. 21.by

У мінскіх аэрапортах былі затрыманыя некалькі рэйсаў праз непагадзь

11.01.2010 10:59 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта Мінск‑1, непагадзь выклікала невялікую затрымку рэйсаў 10 студзеня з маскоўскага аэрапорта Унукава, а таксама з Калінінграда і Гомеля ў Мінск.

«Гэта была затрымка крыху больш за 15 хвілін, — удакладнілі спецыялісты. — Зараз працуем без збояў».

У даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск распавялі, што неспрыяльныя ўмовы надвор’я выклікалі затрымку рэйса з Мінска ў Лондан.

Самалёт павінен быў вылецець з Мінска ў 12.00, а адправіўся ў 12.27. З Лондана ў Мінск самалёт павінен быў прыляцець у 18.45, аднак прызямліўся ў 20.03. З некаторым спазненнем прыбывалі ў Мінск і іншыя рэйсы з Еўропы.

Цяпер усе палёты ажыццяўляюцца згодна з раскладам, аэрапорт функцыянуе ў звычайным рэжыме.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта Мінск‑1, непагадзь выклікала невялікую затрымку рэйсаў 10 студзеня з маскоўскага аэрапорта Унукава, а таксама з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика