Падарунак алкаголікам і курцам. 21.by

Падарунак алкаголікам і курцам

11.01.2010 11:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінэканомікі захавала рознічныя цэны на гарэлку і тытунь на ранейшым узроўні.

Як паведаміла прэс‑служба міністэрства, у сувязі са зменай падатковага заканадаўства і адменай падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі прыняты пастановы, якімі прадугледжана ўнясенне адпаведных змен у рэдакцыю рознічных прэйскурантаў на гарэлку і тытунёвыя вырабы. Згодна з гэтымі рашэннямі, цэны засталіся на ранейшым узроўні.

Як зазначылі ў міністэрстве, гэта дазволіць з улікам адмены шэрагу падаткаў часткова кампенсаваць рост акцызу і павялічыць разліковую адпускную цану на гарэлку і тытунёвыя вырабы для арганізацый‑вытворцаў.

Пастановы Міністэрства эканомікі ўведзены ў дзеянне 6 і 7 студзеня 2010 года.

Апошняе павышэнне цэн на гарэлку і тытунь адбылося 19 снежня 2009 года. Цэны на гарэлку і іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам звыш 28% былі павялічаны ў сярэднім на 5%.

Апрача таго, рознічныя цэны былі павышаны на цыгарэты, што вырабляюцца ў Беларусі па праграме імпартазамяшчэння (Pall Mall і Pall Mall Superslims), а таксама на імпартаваныя — Glamour (Pinks, Menthol), Sobranie (Black Russian, Cocktail) і R1 — «на ўзроўні, прапанаваным вытворцамі і імпарцёрам».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінэканомікі захавала рознічныя цэны на гарэлку і тытунь на ранейшым узроўні.Як паведаміла прэс‑служба міністэрства, у сувязі са зменай падатковага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика