У Гомелі затрыманы каардынатар БХД Яўген Якавенка
14.01.2010 15:02
—
Новости Общества
|
Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка. Па мабільным тэлефоне Якавенка паведаміў, што на вуліцы Кніжнай да яго падышлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, з прымяненнем насілля пасадзілі ў аўтамабіль і прывезлі ў ваенкамат. «Яны не прадставіліся, нічым свае дзеянні не растлумачылі, увесь час пагражалі прымяненнем сілы, вырывалі з рук мабільны тэлефон, заламалі рукі. У машыне нас чакаў трэці ў цывільным, які сачыў за мной ад самага дома», — адзначыў актывіст. Паводле слоў Якавенкі, у ваенкамаце яму заявілі, што ён ухіляецца ад прызыву на ваенную службу, і таму быў прымусова дастаўлены туды з дапамогай міліцыі. «Ніякіх позваў я не атрымліваў. Як я магу ўхіляцца ад прызыву?» — сказаў Якавенка. Актывіст мае намер звярнуцца са скаргай на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. «Такія дзеянні падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэкса аб выкраданні людзей», — заявіў ён. Зараз Якавенка знаходзіцца ў ваенкамаце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка.Па мабільным тэлефоне...
|
|