Галіне Лукашэнка далі грамату
14.01.2010 16:15
—
Новости Общества
|
Адпаведная пастанова падпісана 8 студзеня 2010 г. Як адзначана ў дакуменце, Галіна Радзівонаўна адзначана за “шматгадовую плённую працу, вялікую грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Шклоўскага раёна”. На жаль, шырокай публіцы амаль не вядомая дзейнасць, якой займаецца маці Віктара і Дзмітрыя Лукашэнка. Галіна Радзівонаўна вельмі рэдка з’яўляецца на публіцы. Яна, у адрозненне ад першых лэдзі іншых краін, нават не суправаджае Аляксандра Лукашэнку на пратакольных мерапрыемствах. Як паведаміў “Народнай Волі” прэс-сакратар прэм’ер міністра Аляксандр Цімашэнка, звычайна ўзнагароджаным ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць букет кветак і грамату. Ад адказу на пытанне, ці атрымала ўжо свой букет Галіна Радзівонаўна, прэс-сакратар прэм’ер-міністра дыпламатычна ўхіліўся. “Я не ведаю”, - сказаў ён… Для даведкі Ганаровая грамата Савета міністраў з'яўляецца заахвочваннем за заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі. Рашэнне пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай прымаецца пастановай Савета міністраў па прадстаўленні міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, творчых саюзаў і г.д. Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца як грамадзяне, так і прадпрыемствы. Згодна з паведамленнямі інфармацыйных агенцтваў, год таму з 8 да 10 базавых велічынь быў павялічаны памер грашовых выплат грамадзянам, узнагароджаным Ганаровай граматай Савета міністраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галіна Радзівонаўна адзначана за "шматгадовую плённую працу, вялікую грамадскую дзейнасць".
|
|