Установы здароўя краіны забяспечаны вакцынай супраць вірусу А/H1N1
15.01.2010 18:48
—
Новости Общества
|
Установы здароўя краіны забяспечаны вакцынай супраць вірусу А/H1N1 Пра гэта заявілі на адмысловай канферэнцыі, прысвечанай дню прафілактыкі грыпа. Каля 80 тысяч чалавек прышчэпяць на Міншчыне. У вобласці атрымалі амаль 160 тысяч доз вакцыны расійскай вытворчасці. Першыя ў чарзе «на ўкол» — урачы, настаўнікі, камунальнікі, транспартнікі – тыя, хто па роду прафесіі шмат кантактуе з людзьмі. Медыкі нагадваюць: вакцынацыя – самы дзейсны сродак «супрацьгрыпознай абароны». Апошняя хваля грыпу атакавала краіну ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Такога «ранняга» надыходу эпідэміі не чакалі. Толькі за тыдзень было зарэгістравана больш за 60 тысяч выпадкаў захворванняў. Лякарні працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. У аптэках — чэргі, у школах — незапланаваныя вакацыі. Дарэчы, у вобласці тады на каранцін было зачынена 80 устаноў адукацыі. Паводле медыкаў, гэта дазволіла спыніць распаўсюджванне рэспіраторных інфекцый. Наступны этап эпідэміі прагназуюць у канцы студзеня-пачатку лютага. Спецыялісты кажуць, што да яго ў краіне падрыхтаваліся як след.
Медыкі вобласці адзначаюць рост зімовага траўматызму Пераломы, адмаражэнні – зараз самыя частыя дыягназы. За апошні месяц іх у лякарнях Міншчыны зарэгістравалі амаль 20 тысяч. Прычым, у большасці выпадкаў вінаваты самі пацярпелыя. Амаль 80% траўмаваных былі п'янымі. Урачы нагадваюць: спіртныя напоі – не сродак для «сугрэву». Наадварот, алкаголь прытупляе ўсе адчуванні і дае несапраўднае пачуццё камфорту. За якое потым прыходзіцца дорага разлічвацца – уласным здароўем ці нават жыццём. «Разлічылася жыццём» жыхарка Капыльскага раёна У стане алкагольнага ап'янення жанчына 66-ці год «адпачывала» на праезжай частцы. Там на яе наехаў аўтамабіль, кіроўца якога – грамадзянін Польшчы – збег. Дзякуючы аператыўным мерапрыемствам, вадзіцеля ўдалося затрымаць. Супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз заклікаюць удзельнікаў дарожнага руху клапаціцца пра сваю бяспеку. Пешаходам – выкарыстоўваць святлоабдіваючыя элементы. Кіроўцам – не забывацца на хуткасць, улічваць зімовыя ўмовы руху. Безадыходную вытворчасць плануюць наладзіць капыльскія малакаперапрацоўшчыкі Гэта стала магчыма пасля ўвядзення новай — «сырнай» — лініі. Усё — дзеля спажыўца. І не толькі айчыннага. Апошнім часам геаграфія паставак малочнай прадукцыі Міншчыны пашырылася. У тым ліку, дзякуючы мадэрнізацыі. Новае абсталяванне — на Бярэзінскім і Любанскім сырзаводах. Не за гарамі абнаўленне Маладзечанскага малочнага камбіната. Патрэбу ў спецыялістах жывёлагадоўчай галіны маюць гаспадаркі Міншчыны Рыхтуе ветэрынараў у вобласці Смілавцікі дзяржаўны аграрны каледж, гэта ў Чэрвеньскім раёне. Штогод тут выпускаюць каля сотні спецыялістаў. Гэтага недастаткова. Тым больш, што большасць «новаспечаных» ветурачоў не на ферму ідуць да кароў і свінняў, а ў клінікі – сабачак і катоў лячыць. І конкурс ва ўстанове – невялікі. Толькі паўтары чалавекі на месца было летась. Нясвіжчына святкуе. Раёну споўнілася 70 год З віншаваннямі туды накіраваўся старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец. Гэта, дарэчы, яго малая радзіма. Усяго ў студзені юбілей адзначаюць яшчэ 5 раёнаў вобласці: Валожынскі, Клецкі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Стаўбцоўскі. Нясвіжчына да свайго «дня нараджэння» падыйшла з добрымі вынікамі. Так, мясцовыя жывёлаводы ўстанавілі «малочны рэкорд» Беларусі. Надаілі больш за 7 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Высокімі тэмпамі развіваецца будаўніцтва. Кожная гаспадарка раёна ўзводзіць для сваіх працаўнікоў штогод па 5 дамоў. Абуладкавана 13 аграгарадкоў, яшчэ два здадуць сёлета. Сацыяльная сфера таксама не адстае. Нядаўна ў райцэнтры адкрылі аздараўленчы цэнтр «Замкавы», ліцэй для адораных дзяцей, бібліятэку. Ну, і нарэшце, галоўная адметнасць Нясвіжчыны – палац Радзівілаў. Першая чарга яго ўжо запушчана. Дарэчы, раён паступова вучыцца выкарыстоўваць свой турыстычны патэнцыял. Толькі летась тут пабывалі амаль 140 тысяч адпачываючых. Мяркуецца, што сёлета турыстаў будзе – як мінімум – у два разы больш. Зацікавіць ёсць чым!
Копіі двух патрэтаў Радзвілаў перадалі мясцоваму гісторыка-культурнаму запаведніку Арыгіналы карцін захоўваюцца ў Вільнюсе. Такім чынам, гэта будзе яшчэ адзін крок па аднаўленні Нясвіжскай карціннай галерэі Радзівлаў. Некалі яна налічвала 159 партрэтаў. Зараз — 75. Астатнія – у Польшчы, Літве, Расіі. У музеі Мікалая Чэпіка на Пухаўшчыне абнавілі экспазіцыю Мікалай Чэпік – салдат-афганец, Герой Савецкага Саюза. Сёлета яму споўнілася б 50 год. Залатую зорку воін атрымаў пасмяротна. Яго рота трапіла ў засаду. Мікалай аддаў загад адступаць. Але сам застаўся на перадавой. Калі душманы падыйшлі зусім блізка, сябе і ворагаў падарваў гранатай. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае шынель Чэпіка. Рэч гэту некалькі год таму прывёз баявы сябар героя. Дарэчы, штогод музей наведвае каля 3 тысяч чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Установы здароўя краіны забяспечаны вакцынай супраць вірусу А/H1N1Пра гэта заявілі на адмысловай канферэнцыі, прысвечанай дню прафілактыкі грыпа. Каля 80 тысяч...
|
|