Каля 400 чалавек было эвакуявана з цягніка «Мінск — Гомель» з-за пагрозы пасажыра ўзарваць цягнік
21.01.2010 10:05
—
Новости Общества
|
Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін 20 студзеня прыкладна ў 18.00. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, малады хлопец падышоў да правадніка першага вагона і заявіў, што цягнік замініраваны. Праваднік паведаміў пра гэта начальніку састава, а той — у міліцыю і МНС. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі, КДБ і група размініравання. Пасажыры і работнікі цягніка былі эвакуіраваны, размешчаны ў інтэрнаце Чырванабярэжскага аграрнага каледжа, а затым дастаўлены на аўтобусах у Жлобін. З райцэнтра пасажыраў на дызель-цягніку адправілі ў Гомель. Група размініравання не знайшла ў цягніку выбуховага ўстройства. «Узрыўнік» затрыманы, з ім праводзяць следчыя дзеянні. Работнікі цягніка паведамілі, што пасажыр паводзіў сябе неадэкватна — дэбашырыў, лаяўся, таму яшчэ ў Бабруйску праваднікі цягніка выклікалі міліцыю, каб супакоіць хулігана. Але да гэтага часу ён сам супакоіўся, і ў міліцыю яго не забралі. Калі цягнік ад`ехаў ад Бабруйска, малады чалавек зноў стаў праяўляць агрэсіўнасць. Паводле слоў праваднікоў, ён крычаў, што з`яўляецца работнікам ВОХР БЧ, заяўляў, што цягнік замініраваны. Калі прыбыла міліцыя, хлопец спрабаваў уцячы, але яго злавілі. Затрымка цягніка, які выехаў з Мінска ў 14.52, склала больш за тры гадзіны. Таксама са спазненнем прыбыў цягнік «Мінск — Гомель», які выехаў са сталіцы ў 17.15. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін 20 студзеня прыкладна ў 18.00.
|
|