Ва ўгодках вызвалення Асвенціму возьме ўдзел і беларуская дэлегацыя. 21.by

Ва ўгодках вызвалення Асвенціму возьме ўдзел і беларуская дэлегацыя

22.01.2010 16:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26-27 студзеня ў Нацыянальным музеі Польшчы “Аўшвіц” адзначаць 65-я ўгодкі вызвалення вязняў лагеру. Удзел ва ўрачыстасцях возьме і афіцыйная беларуская дэлегацыя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар музея Павал Савіцкі.

Павал Савіцкі:
“Сярод прадстаўнікоў 45 краін, якія на сёння пацвердзілі свой удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 65-годдзя вызвалення былога нямецка-нацысцкага канцэнтрацыйнага лагеру “Аўшвіц”, будуць таксама і прадстаўнікі Беларусі. Пацвердзілі свой удзел амбасадар Беларусі Віктар Гайсёнак, а таксама першы сакратар амбасады Аляксей Зяленка”.

Польшчу на ўрачыстасцях прадставяць прэзідэнт краіны Лех Качыньскі і прэм’ер-міністр Дональд Туск. Таксама будзе прысутнічаць кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк. Свой удзел пацвердзіў і прэм’ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нітаньяху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшчу на ўрачыстасцях прадставяць прэзідэнт краіны Лех Качыньскі і прэм’ер-міністр Дональд Туск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика