Лукашэнка таксама зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў
22.01.2010 17:52
—
Новости Общества
|
Ігар Заічкаў прызначаны памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. Валеры Брылёў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Казахстане, а Віктар Дзенісенка — у Кыргызстане. Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Аляксандра Сямешку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Дзяржаве Катар і Каралеўстве Саўдаўская Аравія па сумяшчальніцтве; Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Ігара Фісенку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве. Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Анатоля Дазорава — першым намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава — намеснікам Кіраўніка спраў прэзідэнта, Іосіфа Роліча — намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта, Алега Морхата — старшынём Глыбоцкага райвыканкама, Юрыя Маскалёва — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, Рыгора Аніскаўца — старшынём Веткаўскага райвыканкама, Аляксандра Пінчука — старшынём Петрыкаўскага райвыканкама, Валерыя Хаджаева — гендырэктарам вытворча‑гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка», Аляксандра Сазановіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага гандлёва‑вытворчага аб’яднання «Белрэсурсы», Мікалая Ананьева — генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна‑спартыўны комплекс» «Мінск‑Арэна», Таццяны Старчанка — намеснікам адказнага сакратара Камісіі мытнага саюза, Сяргея Цэдрыка — намеснікам кіраўніка дэпартамента эканамічнай палітыкі Сакратарыята Інтэграцыйнага камітэта Еўразійскай эканамічнай садружнасці, Лявонція Харужыка ‑‑ начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзаржавы, Аляксея Мацюшку — кіраўніком справамі, членам Віцебскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Заічкаў прызначаны памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.Валеры Брылёў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным...
|
|