Лябедзька: Палітычная апазіцыя ёсць, і ў ёй ёсць пазітыўная альтэрнатыва. 21.by

Лябедзька: Палітычная апазіцыя ёсць, і ў ёй ёсць пазітыўная альтэрнатыва

25.01.2010 13:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зарэкамендавалі сябе рэальнай палітычнай апазіцыяй уладам», — заявіў сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы вынікі пасяджэння палітрады кааліцыі, якое прайшло 24 студзеня ў Мінску.

«Вельмі важна выразна заявіць, — лічыць палітык, — што ў краіне ёсць палітычная апазіцыя, у якой ёсць адказы на тыя пытанні, што хвалююць людзей. І што апазіцыя — дзеяздольная, што мы прапаноўваем пазітыўную альтэрнатыву ў дакументах і асобах. Некаторыя успрымаюць так, што ёсць толькі асноўныя гульцы на палітычным полі — гэта Аляксандр Лукашэнка, гэта Расія і Брусель, а палітычнай апазіцыі ўнутры краіны няма. Сённяшняя нарада павінна даць адказ — палітычная апазіцыя ёсць, і ў ёй ёсць пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзян».

Сустаршыня АДС, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін сказаў: «Мэта сённяшняй сустрэчы — паказаць грамадству, у першую чаргу яго дэмакратычнай частцы, над чым працуюць дэмакратычныя сілы, што ім удаецца і што не ўдаецца. Паслухаць нашых актывістаў з месцаў, якія лепш, магчыма, чым мы, ведаюць, якая сітуацыя складваецца, для таго каб не памыліцца ў той стратэгіі, што будзе прынята».

На пытанне, што ж, на думку Калякіна, найперш не ўдаецца дэмакратычным сілам, ён адказаў: «Самае галоўнае, што не ўдаецца дэмакратычным сілам, — перастаць быць дэмакратычнай апазіцыяй, а стаць дэмакратычная уладай. Мы павінны шукаць шляхі, як вырашыць гэту задачу. Пакуль мы яе не вырашылі, значыць мы неэфектыўна працуем».

У пасяджэнні палітрады, якое прайшло ў сталічным гатэлі Crowne Plaza, узялі ўдзел разам з гасцямі 89 чалавек, у тым ліку 28 членаў палітрады, прадстаўнікі васьмі пасольстваў, а таксама офіса АБСЕ ў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зарэкамендавалі сябе рэальнай палітычнай апазіцыяй уладам», — заявіў сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика