Астаповіч пра Латушку: Шмат дэкларацый і амаль ніякіх крокаў
28.01.2010 09:03
—
Новости Общества
|
“Пад выглядам рэстаўрацыі нельга займацца будаўніцтвам” Нагадаем, узначаліўшы Мінкульт, адной з першачарговых задач Латушка абвясціў навядзенне парадку з архітэктурнымі помнікамі, дзесяткі якіх за апошнія гады былі знішчаныя гора-будаўнікамі, загінулі альбо гінуць праз адсутнасць ўвагі са боку дзяржавы. Новы міністр публічна спыніў абуральны еўрарамонт Мірскага замка, запрасіў да ўдзелу ў працы грамадскасць, а таксама анансаваў сумесны з Мінспорту і турызму законапраект, які дазволіць замежнаму капіталу інвеставаць у беларускія аб'екты турыстычнай цікавасці. Выступаючы 27 студзеня на калегіі Мінкульта ў Мінску Латушка зноў падкрэсліў, што пры рэстаўрацыйных і аднаўленчых работах на гісторыка-культурных аб’ектах асаблівая ўвага павінна надавацца “безумоўнаму захаванню аўтэнтычных элементаў і канструкцый”. “Нельга пад выглядам рэстаўрацыі займацца будаўніцтвам, бо вынік нашай працы ў гэтым кірунку будуць ацэньвацца не толькі намі, але і нашым нашчадкамі, — перасцярог міністр культуры. — Па прыкладзе аднаўлення Мірскага замка неабходна забяспечваць высокую ступень узаемадзеяння заказчыка, падрадчыка і навуковага кіраўніка на ўсіх этапах праектавання і рэстаўрацыі”. Чыноўнік заявіў, што чакае далейшага ўзмацнення ролі Навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве (якая павінна праводзіць больш выяздных паседжэнняў), а таксама разлічвае на працяг “партнёрскіх узаемаадносінаў” са створанай летась Грамадскай назіральнай камісіяй. Ад Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве ён чакае прапановаў па аднаўленні сістэмы вертыкалі (ад раёна да міністэрства), а ад мясцовых улад — актывізацыі “ахоўнай” дзейнасці. Што да галоўнага стратэгічнага пытання, Мінкульт спрабуе выбудаваць сістэму, якая дазволіць пашырыць крыніцы фінансавання галіны. Калі ў мінулым годзе на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з бюджэту было выдаткавана 111,5 млрд рублёў, то сёлета ўдвая менш — 50 млрд. Для збору сродкаў на рэстаўрацыю і кансервацыю аднаго з унікальных помнікаў Беларусі Навагрудскага замка Мінкульт заснаваў латарэю “Скарбніца”, якая стартуе ў красавіку. Міністр заклікаў прадстаўнікоў мясцовых уладаў падтрымаць гэтую грамадска-культурную акцыю. Хочацца спадзявацца, што пасунецца з месца справа з прыцягненнем у сферу як айчынных, гэтак і замежных інвестыцый, бо, відавочна, сама дзяржава не ў стане “пацягнуць” шматлікія помнікі. Гэтак, напрыканцы года Мінкульт склаў спіс з трох дзесяткаў занядбаных аб’ектаў архітэктуры, якія мяркуецца за сімвалічную плату аддаваць інвестарам для рэстаўрацыі і ператварэння ў аб’екты турыстычнага інтарэсу. Ёсць і перашая ластаўка. Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна “Неабходны сістэмныя змены" Ці змянілася сітуацыя ў сферы гісторыка-культурных каштоўнасцяў з прыходам на пасаду міністра культуры
— Як бы добра я не ставіўся да асобы Паўла Паўлавіча, аднак за 7 месяцаў ягонага знаходжання на пасадзе міністра было шмат прыгожых дэкларацый, а вось рэальных крокаў практычна ніякіх, — распавядае Астаповіч, які таксама з’яўляецца сакратаром Грамадскай назіральнай камісіі пры Мінкульце. — У актыў міністэрства можна занесці рашэнне Навукова-метадычнай рады аб Пры гэтым існуе мноства прыкладаў, якія сведчаць пра бяздзейнасць міністэрства. У Брэсце, па сутнасці, адбываецца распродаж гісторыка-культурных аб’ектаў пад знос. Па-ранейшаму шмат пытанняў па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна. Аднак найвялікшая праблема — гістарычны цэнтр Мінску. Сёння зноўку навісла пагроза над будынкам былога кляштара Бернардынцаў на плошчы Свабоды. Выглядае, што гарадскія ўлады хочуць вярнуцца да рэалізацыі прапановы “Мінскпраекту” і па замове “Міскай спадчыны” зрабіць у сценах гісторыка-культурнай каштоўнасці падземны паркінг ды казіно з боўлінгам. Той жа “Мінскпраект” праектуе забудову другога бока вуліцы Гандлёвай, які зусім не адпавядае гістарычнай планіроўцы. Будзе тыповы новароб а-ля паркінгаў на Нямізе. У такім жа страшным выглядзе з’яўляюцца канцэпцыі забудовы Замкавай вуліцы. Нам з боем прыйшлося адбіваць ад бульдозераў комплекс лошыцкага бровара... Чамусьці, усім гэтым заклапочана адно грамадская арганізацыя “Таварыства аховы помнікаў”, а Мінкульт рэагуе толькі пасля нашых зваротаў і тое не да канца. Калі Латушка хоча дасягнуць рэальных зрухаў ў гэтай сферы, неабходны сістэмныя змены, а канкрэтна — рэарганізацыя службы інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У гэтым кірунку за сем месяцаў нічога не зроблена. Больш за тое, па маёй інфармацыі, колькасць супрацоўнікаў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны будзе скарачацца. Пра што тут яшчэ казаць? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 7 месяцаў знаходжання Паўла Латушкі на пасадзе міністра культуры было шмат прыгожых дэкларацый адносна захавання і аднаўлення помнікаў гісторыі і культуры, а вось рэальных крокаў — практычна ніякіх
|
|