Выратавальнікі: Снегапады пакуль што бясшкодныя. 21.by

Выратавальнікі: Снегапады пакуль што бясшкодныя

28.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць моцныя снегапады і завірухі па ўсёй краіне. Аднак асаблівай шкоды ад іх у Беларусі не зафіксавана, запэўніў прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных спраў Віталь Навіцкі.Віталь Навіцкі: “Усё ж зразумела, якія цяжкасці могуць быць у сувязі са снегам. Гэта і наліпанне на правады, і гэта яго вялікая колькасць на дахах старых будынкаў. Аднак пакуль што, на дадзены момант, аніякіх сітуацыяў, звязаных са снегападам, няма”.

Нагадаем, у выніку апошняга моцнага снегападу, які накрыў Беларусь 11 студзеня, амаль на тыдзень засталася без электрычнасці частка Гомельшчыны. Асноўнай прычынай, па словах ратавальнікаў, сталі абрывы ліній электраперадач і абвальванне апораў.У выніку без электрычнасці засталіся 285 населеных пунктаў у 10 раёнах Гомельшчыны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць моцныя снегапады і завірухі па ўсёй краіне. Аднак асаблівай шкоды ад іх у Беларусі не зафіксавана, запэўніў прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных спраў Віталь Навіцкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика