Місія МВФ ацэніць выкананне беларускімі ўладамі праграмы рэформ. 21.by

Місія МВФ ацэніць выкананне беларускімі ўладамі праграмы рэформ

03.02.2010 10:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску 3 лютага пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Як паведамілі у прадстаўніцтве фонду, місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, што падтрымліваецца крэдытам stand‑by ў 3,53 млрд. даляраў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню.

У межах працы місіі, якая завершыцца 16 лютага, запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. Паводле вынікаў дзейнасці экспертаў МВФ павінна быць прынята рашэнне аб выдзяленні беларускім уладам апошняга, пятага, траншу крэдыту ў памеры прыкладна 700 млн. даляраў ЗША.

Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка МВФ у Беларусі Наталлі Калядзінай, у ліку іншых пытанняў місія вывучыць эканамічны эфект змененых ўмоў паставак і транзіту нафты з Расіі. «Безумоўна, гэта важны аспект макраэканамічнага прагнозу. У залежнасці ад таго, як зменяцца цэны, можна будзе казаць пра магчымы ўплыў на стан рахунку па бягучых аперацыях плацежнага балансу і на ўвесь макраэканамічны прагноз», — растлумачыла БелаПАН прадстаўнік МВФ.

Калядзіна падкрэсліла, што вывучэнне гэтага пытання запатрабуе складанага дэталёвага аналізу. У сувязі з гэтым эксперты МВФ пакуль не ацэньваюць магчымасць прыцягнення Беларуссю дадатковага знешняга фінансавання фонду.

27 студзеня кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч заявіў, што новыя ўмовы паставак расійскай нафты ў Беларусь пацягнуць дадатковыя валютныя расходы, што ставіць задачу пра дадатковае прыцягненне знешніх рэсурсаў, у тым ліку МВФ.

Праграма stand‑by для Беларусі была зацверджана кіраўніцтвам МВФ у студзені 2009 года. У чэрвені памер фінансавага пакета, што выдаецца ў межах праграмы, быў павялічаны амаль на 1 млрд. даляраў — да 3,53 млрд.

Сродкі пералічваюцца пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года), з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада. Да гэтага часу агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам для Беларусі ў межах стабілізацыйнай праграмы, дасягнула прыкладна 2,88 млрд. даляраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 3 лютага пачала працу група экспертаў МВФ на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика