БНБ прапанаваў склад беларускага прадстаўніцтва ў Еўранэсце
04.02.2010 13:04
—
Новости Общества
|
На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блоку (БНБ), што адбылося 3 лютага, сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы наконт складу беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранэст). Рада БНБ лічыць, што Беларусь мусяць прадстаўляць: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларуская асацыяцыя журналістаў, БСДП (НГ — «ляўковічаўцы», «Малады Фронт», Партыя БНФ, Партыя БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Партыя «Справядлівы свет» (былая Партыя камуністаў беларуская), Рух «За Свабоду». Прапанаваны спіс папярэдне ўзгоднены з Еўрапейскай кааліцыяй. Мяркуецца, што кожная арганізацыя вылучыць у «Еўранэст» па адным сваім прадстаўніку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блоку (БНБ), што адбылося 3 лютага, сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы наконт складу беларускага...
|
|