Грошы цякуць
08.02.2010 11:58
—
Новости Общества
|
Міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі, разлічаныя паводле стандартаў МВФ, скараціліся ў студзені на $379 млн (6,7%). На 1 лютага яны склалі $5273 млн проці $5652 млн на пачатак года. Такія звесткі апублікаваў Белстат. Гэта высокі паказчык як для студзеня — месяца, калі эканамічная дзейнасць сцішаецца. За 2009 год золатавалютныя рэзервы Беларусі пабольшалі на $2,5 млрд. Аднак гэта адбылося толькі дзякуючы актыўным запазычванням на замежных рынках. Крэдыты і даходы ад прыватызацыі, якія былі залічаны ў склад ЗВР, склалі больш за $5,5 млрд. Без іх уліку золатавалютныя запасы скарачаліся летась у тэмпе каля $250 млн у месяц. Такім чынам, тэмп падзення ЗВР у студзені большы, чым сярэднемесячны леташні. Ля параўнання: за студзень 2009 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 132 млн долараў, нягледзячы на паступленне тады першага траншу крэдыту МВФ у памеры 788 млн долараў. З улікам сродкаў МВФ, што паступілі, рэальнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў у студзені 2009 года склала 919,7 млн даляраў. Такая высокая лічба тлумачылася панікай на фінансавым рынку пасля раптоўнай дэвальвацыі рубля з 2 студзеня. Скарачэнне валютных рэзерваў выклікана дэфіцытам бягучага рахунку. Краіна ўвозіць больш прадукцыі, чым вывозіць. Спажывае больш, чым вырабляе. Не варта чакаць паляпшэння сітуацыі пасля аднаўлення паставак нафты ў Мазыр і Наваполацк. У выніку таго, што адгэтуль Беларусь вымушана будзе плаціць мыты за нафту, прадукцыя з якой пасля рээкспартуецца. Паводле ацэнак Міжнароднага валютнага фонду, сёлета Беларусі будзе трэба $5 млрд замежнага фінансавання, на частку якога краіна яшчэ не дамовілася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмп падзення золатавалютных рэзерваў у студзені аказаўся большы, чым сярэднемесячны леташні.
|
|