У склад акруговых выбарчых камісій вылучаны 468 прадстаўнікоў палітычных партый
08.02.2010 12:31
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Усяго ў 367 акруговых камісій вылучаны 5.499 чалавек. Больш за ўсё прадстаўнікоў вылучылі грамадскія арганізацыі — 2.233. Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі 1.888 чалавек, працоўныя калектывы — 910. Камуністычная партыя Беларусі вылучыла ў склад акруговых камісій 200 чалавек, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 104, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 43, Беларуская аграрная партыя — 23, Ліберальна‑дэмакратычная партыя і Партыя БНФ — па 22, Сацыял‑дэмакратычная партыя народнай згоды — 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 12, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) — 10, Беларуская патрыятычная партыя — 7, Беларуская партыя «Зялёныя» — 6, Беларуская сацыяльна‑спартыўная партыя — 4, Беларуская сацыял‑дэмакратычная Грамада — аднаго. Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» вылучыла 332 прадстаўнікі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 338, Беларускі саюз жанчын — 243, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 252. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 851 чалавека. Акруговыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваны прэзідыумамі абласных і Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў і выканкамаў да канца сённяшняга дня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.Усяго ў 367 акруговых камісій вылучаны 5.499...
|
|