Юрыст царквы «Новае жыццё» затрыманы за казанне ля «Макдональдса» ў цэнтры Мінска. 21.by

Юрыст царквы «Новае жыццё» затрыманы за казанне ля «Макдональдса» ў цэнтры Мінска

11.02.2010 23:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін быў затрыманы а 20-й гадзіне 11 лютага каля рэстарана «Макдональдс» на праспекце Незалежнасці ў Мінску,

паведаміла прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Луканін прапаведаваў сярод моладзі. Супрацоўнікі міліцыі прынялі яго «за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг», сказаў вернік.

Паводле слоў Луканіна, каля 19.30 разам з жонкай і двума сябрамі з царквы «Новае жыццё» ён прыйшоў да рэстарана «Макдональдс», дастаў Біблію і пачаў пропаведзь, якую слухалі маладыя людзі, што прагульваліся ў гэты час па цэнтры сталіцы.

Прыкладна праз 20 хвілінаў да Луканіна падышлі міліцыянеры і груба запыталіся, хто ён і што робіць. Луканін прадставіўся і растлумачыў, што нясе людзям Слова Божае. Праз некалькі хвілін пад`ехаў аўтамабіль з супрацоўнікамі спецназа, і Луканіна адвезлі ў Цэнтральны РАУС.

Каля гадзіны вернік правёў за кратамі, дзе сярод алкаголікаў таксама пачаў прапаведаваць.

На допыце дзяжурны супрацоўнік міліцыі патрабаваў тлумачэнняў наконт дзеянняў Луканіна, бо пропаведзі ў горадзе нібыта забароненыя законам. Луканін заявіў, што для яго «асноўны закон — гэта Біблія».

Юрыста царквы адпусцілі без складання пратакола.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін быў затрыманы а 20-й гадзіне 11 лютага каля рэстарана «Макдональдс» на праспекце Незалежнасці ў Мінску,паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика