Менш — не толькi лепш
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Змяненне некаторых мытных ставак можа пагоршыць стан айчынных вытворцаў Думка абсалютнай большасці экспертаў даволi адназначная: стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii паспрыяе развiццю эканомiк усiх трох дзяржаў. Ужо на працягу найблiжэйшых пяцi гадоў таваразварот памiж краiнамi — удзельнiцамi саюза можа павялiчыцца на 15 млрд долараў. Прычым вызначэнне агульных "правiлаў гульнi" для суб'ектаў гаспадарання i лiквiдацыя мытнага афармлення на беларуска-расiйскай i расiйска-казахстанскай межах дае iншыя перавагi — скажам, дадатковыя магчымасцi кааперацыi вытворчасцяў, а таксама, з улiкам фактычнага павелiчэння рынку збыту, верагоднасць дадатковых замежных iнвестыцый. Аднак гэта — рэзервы патэнцыйныя. Пакуль жа даводзiцца канстатаваць: наконт Мытнага саюза ёсць нямала пытанняў. ПДВ не адыграе ролi Не сакрэт, што адной з праблем для паўнавартаснага Мытнага саюза можа стаць розны склад трох эканомiк, калi доля дзяржавы ў Расii i Казахстане ацэньваецца прыкладна ў 20 працэнтаў, то ў Беларусi тыя ж 20 працэнтаў прыпадае на недзяржаўны сектар. Аднак яшчэ большую рызыку нясуць адрозненнi ў заканадаўстве. Зрэшты, якраз тут пэўныя крокi ўжо зробленыя. З 1 студзеня ў Беларусi па сутнасцi адбылося iстотнае зблiжэнне з заканадаўствамi iншых краiн — гаворка аб скасаваннi адзiнага збору для вытворцаў сельгаспрадукцыi i падатку з продажу. Праўда, з iншага боку для збалансавання выдаткаў i даходаў бюджэту прынятае рашэнне аб павелiчэннi падатку на дабаўленую вартасць з 18 да 20 працэнтаў. — Шмат у каго ўзнiкае пытанне, як павышэнне падатку на дабаўленую вартасць адаб'ецца на Мытным саюзе, таму адразу трэба заўважыць: на саюз гэта рашэнне iстотна не паўплывае, — падкрэслiла начальнiк галоўнага ўпраўлення метадалогii падаткаабкладання арганiзацый Мiнiстэрства па падатках i зборах Лiдзiя Цыбiна. — Па ПДВ дзейнiчае залiковы метад, што дазваляе выкарыстоўваць пры экспарце нулявую стаўку. І, дарэчы, такi механiзм ужо даўно адпрацаваны ва ўзаемаадносiнах з Расiяй. Самi ўмовы падаткаабкладання ў Мытным саюзе будуць больш iльготнымi. У прыватнасцi, маецца на ўвазе дазвол экспарцёрам рабiць разлiкi ў неграшовай форме, спрашчэнне механiзму пацвярджэння экспарту тавараў i павелiчэнне да 180 дзён тэрмiну пацвярджэння таго ж экспарту. Афармленне правам на выбар Скасаванне мытнага афармлення памiж Беларуссю, Расiяй i Казахстанам можа прывесцi да павелiчэння "нагрузкi" на заходнюю, паўночную i ўсходнюю межы нашай краiны. Аднак рэзкага абвастрэння сiтуацыi з чэргамi ўсё ж не чакаецца, i ў тым лiку з-за эканомii часу дзякуючы электроннаму дэклараванню i сiстэме папярэдняга паведамлення аб перамяшчэннi тавараў. Як заўважыў падчас Рэспублiканскага савета дырэктараў намеснiк начальнiка аддзела арганiзацыi мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камiтэта Сяргей Гошка, ужо сёння заканадаўства прадугледжвае, што ў крайнiм выпадку дазвол пры мытным афармленнi павiнен выдавацца не пазней за наступны дзень. Падобнае правiла захоўваецца i ў Мытным саюзе. Прычым не выключана, што ў саюзе стане дзейнiчаць i яшчэ адна цiкавая норма — суб'екты гаспадарання Беларусi, Расii i Казахстана атрымаюць права праходзiць мытнае афармленне на тэрыторыi любой з трох краiн. Аднак пакуль гэта — справа будучынi. Да падпiсання адпаведных мiждзяржаўных пагадненняў падчас афармлення працягне дзейнiчаць прынцып "месца рэгiстрацыi". Размеркаваць. Не памылiцца? Аднак тое ж скасаванне мытнага кантролю памiж трыма краiнамi можа мець i сумныя наступствы. Балючым пунктам застаецца даволi "празрыстая" казахстанска-кiтайская мяжа, iнакш кажучы, гэта стварае ўмовы для масавай плынi "шэрага" кiтайскага iмпарту ў Расiю, а праз яе — i ў Беларусь. Асобнай i таксама няпростай тэмай становiцца сiтуацыя з аўтамабiльнымi перавозкамi. Па патрабаваннi Расii тут адчувальна павялiчаныя памеры неабходнага фiнансавага забеспячэння дастаўкi тавараў, пры атрыманнi асобных статусаў ўдзельнiкаў мытнай дзейнасцi сумы вагаюцца ад 200 тыс. да 1 млн еўра. Прычым што можа выступаць крынiцамi такога забеспячэння — пакуль да канца не вызначана. І ўсё ж цi не самы востры момант — мытныя стаўкi. Паводле розных ацэнак, на сёння памiж Беларуссю i Расiяй яны ўжо ўзгодненыя на 90—98 працэнтаў. У вынiку можна канстатаваць, што каля 7 працэнтаў ранейшых мытаў узраслi, каля 18 працэнтаў — зменшылiся, а прыкладна 74 працэнты — засталiся на ранейшым узроўнi. З улiкам падобнай "раскладкi", нiбыта змены адбылiся нязначныя. Аднак гэта толькi на першы погляд. Сапраўды, выроўнiванне ўмоў мае свае перавагi, напрыклад, маецца на ўвазе даванне ў рамках саюза права на бязмытны ўвоз легкавых аўтамабiляў, вырабленых беларускiмi, расiйскiмi i казахстанскiмi прадпрыемствамi ў рэжыме "прамысловай зборкi". Па сутнасцi гэта — шлях да павелiчэння айчыннага экспарту. I разам з тым унiфiкацыя прынесла "мiнусы", прычым у пройгрышы застаюцца не толькi кампанii, што займаюцца аўтабiзнэсам. Фактычна новыя ўмовы "размытнiвання" аказалiся для iх "непад'ёмнымi". — Прынятае рашэнне аб павелiчэннi мыты на соевы шрот, аднак не сакрэт, што той жа шрот iдзе на корм жывёлы, а жывёлагадоўля традыцыйна была i застаецца адной з канкурэнтных пазiцый нашай краiны, — кажа першы намеснiк дырэктара Нацыянальнага iнвестыцыйнага агенцтва Георгiй Грыц. — Цi яшчэ адзiн прыклад. Айчынны аўтапрам мае патрэбу ў высокаэкалагiчных дызельных рухавiках, тым часам мыта на iх зноў жа ўзрасла. Далёка не адназначны малюнак атрымлiваецца i з панiжэннем. Змяншэнне ставак па сельгасмашынах фактычна ставiць пад удар iх вытворцаў у Беларусi. Пад ударам аказваецца i айчынная лёгкая прамысловасць — ранейшыя больш высокiя мыты стрымлiвалi прыток iмпартнага, перш-наперш кiтайскага, адзення. — Цi не галоўнае пытанне на сёння — размеркаванне мытаў памiж дзяржавамi — удзельнiцамi саюза, прычым вiдавочна, што такое размеркаванне варта прывязаць да аб'ёмаў ВУП кожнай краiны, — лiчыць Георгiй Грыц. — А задача нумар два — разабрацца з пералiкам выключэнняў, вызначыцца з агульнымi падыходамi. Бо на сёння выключэннi зроблены прыкладна па тысячы пазiцый, i, у прыватнасцi, мы захавалi "асаблiвы статус" па калiйных угнаеннях, тады як Расiя — па газе. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змяненне некаторых мытных ставак можа пагоршыць стан айчынных вытворцаў Думка абсалютнай большасцi экспертаў даволi адназначная: стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii паспрыяе развiццю эканомiк усiх трох дзяржаў. Ужо на працягу найблiжэйшых пяцi гадоў таваразварот памiж краiнамi — удзельнiцамi саюза можа павялiчыцца на 15 млрд долараў. Прычым вызначэнне агульных "правiлаў гульнi" для суб'ектаў гаспадарання i лiквiдацыя мытнага афармлення на беларуска-расiйскай i расiйска-казахстанскай межах дае iншыя перавагi — скажам, дадатковыя магчымасцi кааперацыi вытворчасцяў, а таксама, з улiкам фактычнага павелiчэння рынку збыту, верагоднасць дадатковых замежных iнвестыцый. Аднак гэта — рэзервы патэнцыйныя. Пакуль жа даводзiцца канстатаваць: наконт Мытнага саюза ёсць нямала пытанняў.
|
|