Вакол Мiнска будзе 9 гарадоў-спадарожнiкаў. 21.by

Вакол Мiнска будзе 9 гарадоў-спадарожнiкаў

12.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ўчора паведамiў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў

Ён адзначыў, што прынята рашэнне аб будаўнiцтве 5 гарадоў-спадарожнiкаў, а па трох з iх ужо цяпер распрацоўваецца тэхнiчная дакументацыя. Гэта Смалявiчы, дзе выдзелены будаўнiчыя пляцоўкi для ўзвядзення 1—1,3 млн кв. метраў жылля, Заслаўе i Дзяржынск.

З Мiнскiм аблвыканкамам дасягнута дамоўленасць аб выдзяленнi зямельных участкаў пад iндывiдуальнае будаўнiцтва ў Мiнскiм раёне недалёка ад кальцавой дарогi, дзе будзе ўзведзена каля 5—7 тысяч сучасных катэджаў. Па праекце гарадоў-спадарожнiкаў сёлета будзе ажыццяўляцца праектаванне, у першыя 6 месяцаў наступнага года трэба арганiзаваць развiццё iнфраструктуры па гэтых участках. Пачынаючы з другой паловы 2011-га, а потым у 2012—2013 гадах плануецца масавы ўвод жылля ў гэтых гарадах для чаргавiкоў сталiцы. У перспектыве плануецца зрабiць да 9 гарадоў-спадарожнiкаў у межах 50-кiламетровай зоны ад Мiнска.

Кiраўнiк будаўнiчай галiны паведамiў, што сёлета ў краiне будзе пабудавана 6 млн 960 тыс. кв. метраў жылля. Прадугледжана накiраваць на жыллёвае будаўнiцтва iнвестыцый у аб'ёме 12,65 трлн рублёў, з якiх iльготныя крэдытныя рэсурсы складуць 6,79 трлн рублёў. Плануецца, што сёлета ў шматкватэрных жылых дамах у гарадах будзе ўведзена ў эксплуатацыю 3,6 млн кв. метраў, з якiх на долю дамоў буйнапанельнага домабудаўнiцтва прыпадае каля 2 млн кв. метраў жылля. Па лiнii iндывiдуальнага будаўнiцтва запланавана 1,9 млн кв. метраў жылля, а ў сельскай мясцовасцi, у тым лiку i сельскагаспадарчымi арганiзацыямi — 1,46 млн жыллёвых квадратаў.

Спецыялiсты мiнiстэрства падлiчылi, што з улiкам прагнозных iндэксаў, даведзеных Мiнбудархiтэктуры на 2010 год, кошт квадратнага метра жылля сёлета можа скласцi па дамах буйнапанельнага домабудаўнiцтва каля 1 млн 688 тыс. рублёў.

Аднак гэты ўзровень кошту жылля распрацоўваўся з улiкам таго, што цана iмпарту газу i нафты застанецца сёлета на ранейшым узроўнi. Аляксандр Селязнёў адзначыў, што калi пастаўкi газу падаражэюць на магчымыя 28—29 працэнтаў, тады аўтаматычна павялiчыцца цана цэменту i электрычнасцi. Сёння пакуль тарыфы на электрычнасць застаюцца нязменнымi, аднак... Магчымае падаражэнне цэменту i электрычнасцi абавязкова пацягне ўгору i iншыя складнiкi будаўнiцтва жылля, якое можа дадаткова падаражэць сёлета яшчэ на 10 працэнтаў, паведамiў Аляксандр Селязнёў.

Мiнiстр будаўнiчай галiны нагадаў, што сёлета пачаў дзейнiчаць новы механiзм, па якiм усё жыллё для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў трэба ўводзiць з поўным аздабленнем. Разам з тым, у першым паўгоддзi, паводле абгрунтаваных зваротаў з боку сходаў членаў ЖБК i аблвыканкамаў, Мiнбудархiтэктуры можа прымаць узважаныя рашэннi аб здачы такiх дамоў без аздаблення. Ужо з другога паўгоддзя нават мiнiстэрства такога права мець ужо не будзе i ўсё жыллё для чаргавiкоў неабходна ўзводзiць толькi з аздабленнем, падкрэслiў Аляксандр Селязнёў.

Дзеля таго, каб новаўвядзенне не ўдарыла па кiшэнi шараговых забудоўшчыкаў, сёння мiнiстэрствам распрацаваны праект указа, паводле якога крэдытавацца будзе не 90 працэнтаў кошту нарматыўнай плошчы жылля для чаргавiкоў, а ўсе 100 працэнтаў. Пад гэтую праграму запланавана дадатковае павелiчэнне льготнага крэдытавання ў аб'ёме 600—700 млрд рублёў плюс каля 70 млрд бюджэтных сродкаў на кампенсаванне банкам працэнтнай стаўкi.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора паведамiў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў Ён адзначыў, што прынята рашэнне аб будаўнiцтве 5 гарадоў-спадарожнiкаў, а па трох з iх ужо цяпер распрацоўваецца тэхнiчная дакументацыя. Гэта Смалявiчы, дзе выдзелены будаўнiчыя пляцоўкi для ўзвядзення 1—1,3 млн кв. метраў жылля, Заслаўе i Дзяржынск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика