Мытнікам ізноў закарцела пачытаць
12.02.2010 11:48
—
Новости Общества
|
12 лютага на памежным пераходзе Беняконі на мяжы з Літвой на 5 гадзін затрымалі аўтамабіль з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксеем Шэіным і лідэрам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам. Пра гэта паведамляе прэс‑служба БХД. Галоўны інспектар Ашмянскай мытні Яўген Жых загадаў забраць на экспертызу шэсць дыскаў з фільмам «Забаронены Хрыстос», адзін асобнік кнігі «Маладафронтаўцы» і брашуру пра дзейнасць Еўрапейскага Хрысціянскага палітычнага руху. У пратаколе пазначана, што гэтыя матэрыялы будуць вывучацца наконт утрымання ў іх звестак, якія могуць абражаць гонар і годнасць Рэспублікі Беларусь. Дакументальны фільм «Забаронены Хрыстос» распавядае пра супрацьстаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР. У фільм увайшлі сведчанні хрысціян, якія прайшлі савецкія турмы, а таксама ўнікальная антыхрысціянская кінахроніка часоў БССР. Мытнікі канфіскоўвалі незалежныя выданні і ў 2006—2009 гадах. У Горадні й Берасці былі нават спробы дабіцца абвяшчэння некаторых сканфіскаваных матэрыялаў экстрэмісцкімі, але суды не далі ім ходу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 лютага на памежным пераходзе Беняконі на мяжы з Літвой на 5 гадзін затрымалі аўтамабіль з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксеем Шэіным і... |
|