МЗС Польшчы рыхтуе чорны візавы спіс
13.02.2010 19:52
—
Новости Общества
|
У артыкуле пра ўчорашнюю сустрэчу міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, польская Gazeta Wyborcza піша, што Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст. Паводле газэты, у лісьце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасьць ад павагі Менску да правоў польскай меншасьці. Гаворка ідзе пра падтрымку для Беларусі сярод іншага ў пытаньнях чарговай пазыкі ад МВФ, скасаваньне візавых санкцыяў, пачатак у Беларусі часткі праграмаў Усходняга партнэрства, «і нават уваход Беларусі на правах паўнавартаснага чальца ў Раду Балтыйскіх дзяржаў». Gazeta Wyborcza піша таксама, што МЗС Польшчы рыхтуе сьпіс грамадзянаў Беларусі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы і ўсяго Эўразьвязу. Неафіцыйна паведамляецца, што ў ім — кіраўніцтва праўладнага саюзу палякаў на чале з Станіславам Сямашкам. «Тэрмін абвяшчэньня гэтага сьпісу — гэта пытаньне гадзінаў і дзён, а ня тыдняў», — заявіў газэце прэсавы сакратар МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі. Між тым учора кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што «не выключае разрыву дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю. Калі ня будзе ніякага пазытыўнага водгуку на пацяпленьне, якое прапанаваў Эўразьвяз». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таксама Варшава перадала Лукашэнку неафіцыйны ліст з засцярогамі.
|
|