Затрыманыя актывісты непрызнаванага Саюзу палякаў Пачобут, Банцар і Яскевіч
15.02.2010 10:38
—
Новости Общества
|
У Гродне затрыманы прэс‑сакратар непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Мінск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Андрэй Пачобут перасеў у іншую машыну, што праяжджала міма. Але ў раёне Іўя другую машыну таксама спынілі. Міліцыянты сказалі, што Пачобут нагадвае ім чалавека, які здзейсьніў разбойны напад. Цяпер яго вязуць назад у Гродна. Сёньня ў раённым судзе ў Валожыне пачнецца разгляд пазов афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месціцца ў Гродне, да дзяячкі польскага руху з Івянца Тэрэсы Собаль. Спадарыня Собаль падтрымлівае не прызнаваны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. У афіцыйным Саюзе лічаць, што Тэрэса Собаль своечасова не вызваліла Дом польскі ў Івянцы, сёння на будынак накладзены судом арышт і ён апячатаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне затрыманы прэс‑сакратар непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Мінск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут.Андрэй Пачобут...
|
|