Анжаліка Борыс аштрафавана на 1 млн рублёў. 21.by

Анжаліка Борыс аштрафавана на 1 млн рублёў

15.02.2010 16:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс аштрафавана на 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. рублёў).

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яе вінаватай у арганізацыі 10 лютага ў Гродне несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі СПБ, якую узначальвае Тэрэса Собаль.

Старшыня галоўнага штаба СПБ Анджэй Пачобут за арганізацыю мітынгу асуджаны на пяць сутак арышту.

Пакаранне ў выглядзе пяцісутачнага арышту сёння атрымалі таксама актывісты арганізацыі Ігар Банцэр, Мечыслаў Яскевіч і Анджэй Пісальнік.

Усяго, паводле інфармацыі намесніка старшыні неафіцыйнага СПБ Анжалікі Арэхва, у гэты дзень у розных месцах Беларусі было затрымана прыкладна 40 актывістаў аб’яднання. Яны накіроўваліся ў суд Валожынскага раёна, каб падтрымаць Тэрэсу Собаль, якая абвінавачваецца ў захопе Дома польскага ў Івянцы. Усе затрыманыя хутка былі адпушчаны.

У каментары БелаПАН Анжаліка Борыс назвала затрыманні і суды «чарговым актам націску на незалежнае грамадскае аб’яднанне і яго актывістаў». Яна таксама паведаміла, што ў сувязі з арыштамі актывістаў СПБ можа не адбыцца яе сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Наведаць Варшаву Борыс збіралася на гэтым тыдні, ініцыятарам сустрэчы выступіў Качыньскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс аштрафавана на 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. рублёў).Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика