Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве. 21.by

Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве

15.02.2010 18:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга.

Спадар Хамайда распавёў міліцыянтам, што 13 лютага да яго падышоў незнаёмы хлопец, які папрасіў яго паназіраць за наваколлем, пакуль ён павесіць бел‑чырвона‑белы сьцяг на лініі электраперадачы.

Барыс Хамайда пагадзіўся, бо лічыць гэты ўчынак не правапарушэннем, а праявай высокай нацыянальнай самасвядомасці.

Падпісваць пратакол віцебскі апазіцыянэр адмовіўся, але міліцыянты паведамілі, што выклічуць яго ў суд як саўдзельніка правапарушэння.

Паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса, Барысу Хамайду пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга.Спадар Хамайда распавёў міліцыянтам, што 13...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика