Франак і ў войску ідзе ў дэпутаты. 21.by

Франак і ў войску ідзе ў дэпутаты

16.02.2010 11:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Францішак Вячорка падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбары ў Мазыры. Ён хоча балатавацца па 25-й Станцыйнай акрузе ў Мазырскі райсавет.

Былога старшыню Моладзі БНФ год таму прызвалі ў войска, каб адарваць ад палітычнай дзейнасці. У Мазыры ён служыць у батальёне супрацьпаветранай абароны.

Франака няможна вылучыць ад Партыі БНФ. Паводле заканадаўства ў часе службы ён павінен быць беспартыйным. Таму ён будзе вылучацца шляхам збору подпісаў. Пра ягонае рашэнне паведаміў Андрусь Крэчка, цяперашні старшыня Моладзі БНФ.

Асноўную ўвагу Франак хоча надаць працы з жыхарамі навакольных кварталаў, чый галаўны боль — разбітыя дарогі. Таксама ён хоча ад імя жыхароў патрабаваць вяртання Мазыру статусу радыяцыйна забруджанай тэрыторыі. Гэты статус скасаваны ўладамі з 1 студзеня 2010 году, што цягне за сабой скасаванне бясплатнага харчавання дзяцей у школах і даплатаў працоўным. Франак акцэнтуе, што льготы касуюць, а тым часам у Мазыры будуюць лядовы палац.

Дарэчы, Вінцук Вячорка, тата Франака, мае балатавацца ў дэпутаты ў Менску. З адной сям"і, такім чынам, будзе два кандыдаты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Францішак Вячорка падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбары ў Мазыры. Ён хоча балатавацца па 25-й Станцыйнай акрузе ў Мазырскі райсавет.Былога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика