Ці будуць балатавацца ў дэпутаты мясцовых саветаў лідэры партый?. 21.by

Ці будуць балатавацца ў дэпутаты мясцовых саветаў лідэры партый?

16.02.2010 12:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговая кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў стартавала. Здаецца, для партыйных лідэраў з’явілася магчымасць паказаць усю сваю моц, бо вялікае, як вядома, пачынаецца з малога.

Павел Севярынец, адзін з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»:

— На бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы сваю кандыдатуру будзе вылучаць адзін з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні БХД — Георгій Дзмітрук. Таксама ў рэгіёнах будуць вылучаны мясцовыя актывісты БХД. Асабіста я прыняў рашэнне не вылучацца на бліжэйшых выбарах. Не хачу падманваць людзей і казаць ім, што буду займацца камунальнымі праблемамі. Не таму, што не хачу гэтым займацца, а таму, што ёсць праца ў ствараемай партыі і на агульнанацыянальным узроўні…

Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай грамады:

— Не, ніхто з кіраўніцтва нашай партыі, у тым ліку і я, не будзе вылучаць уласныя кандыдатуры на бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Анатоль Ляўковіч, старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада):

— Асабіста я над гэтым пытаннем яшчэ думаю. Да чаго схілюся — час пакажа… Калі ўсё ж такі вырашу ісці на выбары, то будзе магчымасць самому тэставаць сітуацыю з выбарамі, як кажуць, на ўласным досведзе.

Cяргей Калякін, старшыня партыі «Справядлівы свет»:

— Я на гэтыя выбары не пайду. Чаму? Не пайду, таму што не пайду. Партыяй прынята такое рашэнне. Затое ад «Справядлівага свету» на выбары пойдзе мой намеснік — Валерый Ухналёў.

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі:

— Удзельнічаць у кампаніі як кандыдат я не планую. Будзе больш эфектыўна, калі я стану даверанай асобай кандыдатаў ад нашай партыі. Увогуле гэтая кампанія ў партыі разглядаецца як прагляд партыйнага рэзерву, і па ўсёй краіне будзе досыць багата кандыдатаў ад АГП.

Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні руху «За Свабоду»:

— Што тычыцца асобы Аляксандра Мілінкевіча, то ў якасці кандыдата ў дэпутаты ён вылучацца не будзе. Аляксандр Уладзіміравіч будзе ўдзельнічаць у кампаніях найбольш паспяховых кандыдатаў ад руху. Будзе іх даверанай асобай.

Рыгор Костусеў, намеснік старшыні Партыі БНФ:

— Удзел у гэтай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата возьме старшыня партыі Аляксей Янукевіч. Таксама вылучаць сваю кандыдатуру будзе намеснік старшыні Ігар Лялькоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў стартавала. Здаецца, для партыйных лідэраў з’явілася магчымасць паказаць усю сваю моц, бо вялікае, як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика