Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня. 21.by

Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня

16.02.2010 14:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.

Бузек расцаніў нападкі на неафіцыйны Саюз палякаў на Беларусі »як націск на апазіцыю ў краіне ў цэлым, а не адну арганізацыю». «Будучыня адносінаў паміж Беларуссю і ЕС залежыць у першую чаргу ад стаўлення беларускіх уладаў да апазіцыі і дэмакратычных нацыянальных меншасцей. Гэта наш асноўны барометр», — падкрэсліў ён. Польскі палітык заявіў, што «Еўрапарламент зробіць усе магчымыя захады, каб садзейнічаць спыненню націску на апазіцыю ў Беларусі».

Каментуючы магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку ЕС, Бузек сказаў, што «гэта не будзе зроблена на працягу гадзіны». «У ЕС павінна быць рэакцыя на канкрэтную інфармацыю. <…> Будзем чакаць рэакцыі беларускіх уладаў, якую ўсё яшчэ можна чакаць», — сказаў кіраўнік Еўрапарламента.

Бузек паведаміў, што ў сувязі з гэтай сітуацыяй ён знаходзіцца ў пастаянным кантакце з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

Прэс‑сакратар Эштан Лутц Гюльнер заявіў, што Еўракамісія заклапочана ўзмацненнем націску на польскую меншасць, які гаворыць аб »рэгрэсе ў адносінах ЕС і Беларусі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.Бузек...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика