Старшыня Еўрапарламента сустракаецца сёння ў Варшаве з Мілінкевічам
16.02.2010 16:35
—
Новости Общества
|
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк сустракаецца сёння ў Варшаве з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць з ім сітуацыю вакол непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Сустрэча пачалася а 16‑й гадзіне паводле мінскага часу. Паводле прэс‑службы, за апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады пайшлі на шэраг рэпрэсіўных крокаў адносна актывістаў Саюзу палякаў Беларусі: фірма спадарыні Анжалікі Борыс была аштрафавана на буйную суму грошай, што ставіць яе пад пагрозу ліквідацыі. Напярэдадні сустрэчы з лідэрам руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам Ежы Бузэк сказаў, што Беларусь парушае свае абавязанні як члена АБСЭ, і папярэдзіў адносна наступстваў: «Беларускія ўлады павінны ўзважыць, якія выгады краіна можа мець ад добрых дачыненняў з Еўрасаюзам, і што яна можа страціць, парушаючы прынцыпы дэмакратыі. Без дэмакратыі Беларусь будзе не ў стане выкарыстаць тыя інструменты падтрымкі, якія ёй прапануюцца ў рамках палітыкі добрасуседзтва Еўрасаюза». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк сустракаецца сёння ў Варшаве з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць з ім сітуацыю вакол непрызнаванага ўладамі Саюзу... |
|