Асаблiвасцi народнага харчавання ў Вялiкi пост
17.02.2010
—
Новости Общества
|
Сучасная медыцына адзначае, што двойчы на год — позняй восенню i на пачатку вясны — у хворых людзей абвастраецца працяканне хранiчных захворванняў, асаблiва — кiшачнага тракта. Чалавечы арганiзм пакутуе ад недахопу вiтамiнаў i мiкраэлементаў. Зусiм натуральна, што кожны этнас шукаў выйсце з гэтай сiтуацыi ў самой прыродзе, у той сiстэме хатняга гаспадарання, якая павiнна была яшчэ з мiнулага лета i восенi з'арыентавацца на назапашванне дароў лесу, садавiны i агароднiны для актыўнага ўключэння iх у народную кухню веснавога перыяду. Каб у значнай ступенi падтрымаць актыўнасць фiзiялагiчных працэсаў i больш-менш паспяхова пераадолець авiтамiноз, беларускiя сяляне i прадстаўнiкi сярэднiх класаў i саслоўяў гатавалi шырокае кола посных страў. Сярод iх былi пiрагi з тушанай капустай, грыбамi, вараная бульба з салёнымi агуркамi, квашанай капустай, сушанымi i марынаванымi грыбамi; вараны гарох, фасоля, прасяная, грэцкая i аўсяная кашы, рэдзька з алеем; шматлiкiя кiсялi з буякамi, журавiнамi, бруснiцамi, сушанымi сунiцамi i чарнiцамi, чай з морквы. Шырокае выкарыстанне агароднiны не толькi дапамагала гадаваць сям'ю ў самы неспрыяльны час, але i адпавядала патрабаванням народнай медыцыны. Што маецца на ўвазе? Толькi тое, што згаданыя стравы не давалi адчування страўнiкавага насычэння, затое актыўна падтрымлiвалi i падсiлкоўвалi арганiзм вiтамiнамi, чым i спрыялi вывядзенню чалавека са стану сомнамбулiзму, запаволенасцi, фiзiчнай скаванасцi, санлiвасцi. Вялiкi пост быў этапам вялiкай перанастройкi арганiзма на зусiм iншы рытм вясковага — працоўнага i святочнага — жыцця. Узгадаем толькi некаторыя сакрэты беларускай народнай кухнi i традыцыйнай медыцыны: людзi добра ведалi, што вада, у якой варылася рэпа, суцiшае сухоты, несупынны кашаль, боль у суставах, лечыць захворваннi скуры, робiць яе чыстай i гладкай; вараная капуста спрыяе рабоце страўнiка; тоўчаная разам з яечным бялком капуста гоiць апёкавыя раны; калi высушаны капусны корань спалiць, расцерцi i размяшаць у вадзе, потым працадзiць i пiць, то такi сродак дапаможа "разбiць" камень у нырках i вывесцi пясок; сок свежай i мякаць паранай рэдзькi гояць гнiлыя язвы. Да сённяшняга часу маладыя матулi сокам рэдзькi лечаць малых дзетак ад кашлю. Для гэтага бярэцца клубень рэдзькi, зразаецца яго верх, нажом выразаецца невялiкае заглыбленне, туды кладзецца лыжка мёду. На працягу дня ў заглыбленнi ўтвараецца сок або густая кiселепадобная маса, якую трэба ўжываць па чайнай лыжцы некалькi разоў на дзень. З дыятэзам змагалiся так. Бралi зерне жыта, замочвалi яго ў ночвах да таго часу, пакуль храсткi не прарастуць недзе на паўтара сантыметра. Затым прарошчаныя зярняты сушылi на печы, малолi на муку i з гэтага соладу рабiлi нiшчымныя (на вадзе) кашы. Праз дзён сем-восем дзiця пазбаўлялася хваробы. У адпаведнасцi з хрысцiянскай традыцыяй, у пост забаранялiся старадаўнiя народныя абрады, вясёлыя гульнi i святкаванне вяселляў, таму звычайна ў гэты час гуллiвае жыццё вёскi прыкметна зацiхала. Але, зразумела, не настолькi, каб ужо зусiм не было нiякiх цiкавых падзей або святочных дзён. Яны былi, але праводзiлiся ў межах iснуючых маральна-этычных абмежаванняў. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасная медыцына адзначае, што двойчы на год — позняй восенню i на пачатку вясны — у хворых людзей абвастраецца працяканне хранiчных захворванняў, асаблiва — кiшачнага тракта. Чалавечы арганiзм пакутуе ад недахопу вiтамiнаў i мiкраэлементаў. Зусiм натуральна, што кожны этнас шукаў выйсце з гэтай сiтуацыi ў самой прыродзе, у той сiстэме хатняга гаспадарання, якая павiнна была яшчэ з мiнулага лета i восенi з'арыентавацца на назапашванне дароў лесу, садавiны i агароднiны для актыўнага ўключэння iх у народную кухню веснавога перыяду. Каб у значнай ступенi падтрымаць актыўнасць фiзiялагiчных працэсаў i больш-менш паспяхова пераадолець авiтамiноз, беларускiя сяляне i прадстаўнiкi сярэднiх класаў i саслоўяў гатавалi шырокае кола посных страў. Сярод iх былi пiрагi з тушанай капустай, грыбамi, вараная бульба з салёнымi агуркамi, квашанай капустай, сушанымi i марынаванымi грыбамi; вараны гарох, фасоля, прасяная, грэцкая i аўсяная кашы, рэдзька з алеем; шматлiкiя кiсялi з буякамi, журавiнамi, бруснiцамi, сушанымi сунiцамi i чарнiцамi, чай з морквы. |
|