Рэалiзаваць сваё права можна шляхам рэканструкцыi або будаўнiцтва новага дома на праве агульнай долевай уласнасцi
17.02.2010
—
Новости Общества
|
"Буду вельмi ўдзячная вам, калi зможаце аказаць дапамогу. У мяне такая сiтуацыя. Жыву ў Вiцебску. Маю кватэру. У спадчынным пажыццёвым валоданнi ёсць дом у межах горада i 25 сотак зямлi. Гэты дом мы атрымалi па спадчыне разам з мацi (па 1/2 долi дома i 12,5 соткi зямлi). У гэтым доме прапiсана i пражывае мацi. Цi магу я на падставе сучаснага заканадаўства атрымаць дазвол на будаўнiцтва свайго дома на сваiх 12,5 соткi зямлi? Калi магу, дык назавiце, калi ласка, на падставе якiх дакументаў? І хто дае дазвол на будаўнiцтва?" Такое вось пытанне паступiла да нас ад вiцябчанкi Ганны. На жаль, нiякай iншай iнфармацыi заяўнiца больш не пакiнула, нават нумара тэлефона для зваротнай сувязi. Тым не менш мы паспрабавалi па магчымасцi даць як мага больш поўны адказ на пытанне чытачкi, дзеля чаго звярнулiся ў Вiцебскi гарвыканкам. Там, на шчасце, з паразуменнем паставiлiся да нашых суправаджальных слоў i, з улiкам прыведзеных фактаў, далi такi адказ. "Згодна з артыкулам 10 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ад 23 лiпеня 2008 года № 425-З, зямельныя ўчасткi могуць быць падзельнымi i непадзельнымi. Падзельным з'яўляецца зямельны ўчастак, якi можа быць раздзелены на часткi, кожная з якiх пасля падзелу ўтварае новы зямельны ўчастак, i гэта не прывядзе да парушэння горадабудаўнiчых рэгламентаў, прыродаахоўных патрабаванняў, супрацьпажарных, санiтарных, будаўнiчых i iншых нормаў i правiлаў. У iншых выпадках зямельны ўчастак прызнаецца непадзельным. Згодна з артыкулам 69 Кодэкса, землекарыстальнiкi ў адпаведнасцi з мэтамi i ўмовамi адводу зямельных участкаў маюць права: узводзiць у вызначаным заканадаўствам парадку жылыя, вытворчыя, культурна-бытавыя i iншыя капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi). Землекарыстальнiкi непадзельнага зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), што знаходзяцца ў iх агульнай долевай уласнасцi, ажыццяўляюць правы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, прапарцыянальна сваiм долям у праве ўласнасцi на капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi). Згодна з пунктам 6 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667, з унесенымi змяненнямi i дапаўненнямi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лютага 2009 года № 64, без правядзення аўкцыёну па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткi даюцца для будаўнiцтва i абслугоўвання аднакватэрных, блакiраваных жылых дамоў у Вiцебску грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, што стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. У адпаведнасцi з вышэйвыкладзеным i фактамi, пададзенымi ў лiсце рэдакцыi, без правядзення аўкцыёну рэалiзаваць сваё права чытачка можа шляхам рэканструкцыi або будаўнiцтва новага жылога дома на праве агульнай долевай уласнасцi па ўзгадненнi з аддзелам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Вiцебскага гарвыканкама". P.S. Просьба да чытачоў абавязкова пакiдаць свае каардынаты (прозвiшча, адрас, тэлефон) — гэта не прыхамаць рэдакцыi. Часам без такiх звестак заяўнiку бывае немагчыма дапамагчы цi ў працэсе пошуку адказаў узнiкаюць складанасцi, якiх можна было б лёгка пазбегнуць. Калi ласка, памятайце пра гэта, звяртаючыся на "гарачую лiнiю". Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Буду вельмi ўдзячная вам, калi зможаце аказаць дапамогу. У мяне такая сiтуацыя. Жыву ў Вiцебску. Маю кватэру. У спадчынным пажыццёвым валоданнi ёсць дом у межах горада i 25 сотак зямлi. Гэты дом мы атрымалi па спадчыне разам з мацi (па 1/2 долi дома i 12,5 соткi зямлi). У гэтым доме прапiсана i пражывае мацi. Цi магу я на падставе сучаснага заканадаўства атрымаць дазвол на будаўнiцтва свайго дома на сваiх 12,5 соткi зямлi? Калi магу, дык назавiце, калi ласка, на падставе якiх дакументаў? І хто дае дазвол на будаўнiцтва?"
|
|