У Мінску плануецца пабудаваць восем новых паркінгаў
17.02.2010 18:18
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў 17 лютага на сустрэчы са студэнтамі Міжнароднага гуманітарна‑эканамічнага інстытута. Паводле яго слоў, гэта дазволіць аблегчыць праблему з паркоўкай аўтатранспарту ў горадзе і паўплываць на сітуацыю з крадзяжамі з аўтамашын. Міністр зазначыў, што паколькі самі праекты «не высокаакупныя», цяпер гарадскія ўлады шукаюць інвестараў для іх рэалізацыі. Куляшоў нагадаў, што ў Мінску зараз зарэгістравана каля 650 тысяч адзінак транспарту, разам з тым у сталіцы налічваецца толькі 250 гаражна‑будаўнічых кааператываў, «куды ўвесь транспарт паставіць немагчыма», і пяць паркінгаў. Апошнім часам было абсталявана таксама больш як 200 пляцовак пры дарогах за кошт змяншэння вышыні бардзюрнага каменю. Міністр паведаміў, што летась у Беларусі было ўчынена каля 8 тысяч крадзяжоў з аўтатранспарту, які знаходзіўся ў дварах і на стаянках. У Мінску больш за ўсё такіх злачынстваў учынялася ў Маскоўскім, Фрунзенскім, Заводскім і Першамайскім раёнах. Нядаўна была затрымана група мінчан, якія ўжо прызналіся ў 45 крадзяжах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў 17 лютага на сустрэчы са студэнтамі Міжнароднага гуманітарна‑эканамічнага інстытута. Паводле яго...
|
|