Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь 26—27 лютага
17.02.2010 18:49
—
Новости Общества
|
Візіт у Беларусь дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента з мэтай кансультацый па пытанні фармату ўдзелу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні «Усходняга партнёрства» (ЕЎРАНЕСТ) запланаваны на 26‑27 лютага. Пра гэта паведаміў супрацоўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і Украіне Рамунас Янушаўскас. «Плануецца, што гэта будзе дэлегацыя з чатырох парламентарыяў. Абмяркоўваецца магчымасць сустрэч дэлегатаў з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, членамі Нацыянальнага сходу, а таксама прадстаўнікамі палітычных партый і недзяржаўных аб’яднанняў», — расказаў дыпламат. Ён растлумачыў, што фармат сустрэч удакладняецца: «Цяпер мы чакаем дэталёвай рэакцыі беларускага боку». Кожны з удзельнікаў дэлегацыі будзе прадстаўляць адну з асноўных фракцый Еўрапарламента: правацэнтрыстаў, лібералаў, сацыял‑дэмакратаў і «зялёных». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Візіт у Беларусь дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента з мэтай кансультацый па пытанні фармату ўдзелу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні «Усходняга...
|
|