18 лютага TUT.BY гаворыць па-беларуску. 21.by

18 лютага TUT.BY гаворыць па-беларуску

17.02.2010 20:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чаму беларусы ня карыстаюцца сваёй мовай, як змяшаць матчына малако з роднай мовай, хто і калі да канца распрацуе беларускую мову, хто сёння займаецца гэтым, як беларусы пачынаюць разумець сябе беларусамі, - пра гэта і ня толькі гаворым напярэдадні Дня матчынай мовы.

Пачнем інфармацыйны эфір прэзентацыяй сумеснага праекту беларускага партала TUT.BY і Дзяржынскага архіву кінафотафонадакументаў, які ласкава прадаставіў для трансляцыі архіўныя відэаздымкі жывога класіка беларускай паэзіі Рыгора Барадуліна, які чытае свае вершы, ўзгадвае сваіх папярэднікаў – Пятруся Броўку, Янку Купалу, Адама Міцкевіча, Уладзіміра Караткевіча. Апроч таго ў мінулую суботу сярод шматлікіх мерапрыемстваў XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша "Кнігі Беларусі - 2010" значнай падзеяй у літаратурным свеце сталася прэзентацыя зборніка выбранай паэзіі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Перакуленае/Опрокинутое”. Сам паэт не змог прысутнічаць на прэзентацыі, якую наведаў Кастусь Лашкевіч і Максім Гайко. Яны падрыхтавалі сюжэт з прэзентацыі. Таксама пасля 9-й гадзіны даведаемся, як мінчукі апраўдваюць сваё некарыстанне беларускай мовай, - менавіта такое пытанне задавалі мінакам на вуліцы.

Пасля 10-й гадзіны ў нашым эфіры онлайн-канферэнцыя з дырэктарам Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Я. Коласа i Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Лукашанцам. Якая пазіцыя Інстытута адносна Закону "Аб мовах" у рэдакцыі 1998 года, які, як у 2003 годзе прызнаў Канстытуцыйны суд, пярэчаць Канстытуцыі і не забяспечваюць рэальнай роўнасці беларускай і расійскай моў, ці можна сёння гаварыць аб роўным стане беларускай і расійскай мовы ў Беларусі, хто і чым займаецца сёння дзеля роднай мовы ў Інстытуце мовы і літаратуры, - пра гэта і ня толькі гаворка пойдзе пасля 10.00.

Літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Апятро Васючэнка ў нашым эфіры аб 11-й. Разважаем пра ролю дзіцячай літаратуры ў папулярызацыі мовы, пра тое, за кошт чаго выжывае мова сёння і якая ў яе будучыню: хто і як захавае мову для будучых пакаленняў.

Апоўні ў нашай студыі адзін з каардынатараў кампаніі "Будзьма беларусамі!", літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі. Як зрабіць мову і беларушчыну папулярнай сярод самі беларусаў, наколькі эфектыўныя акцыі кшталту праведзенай у межах кампаніі “Як я стаў беларусам”, як рэагуюць на мову ў рэгіёнах і сталіцы, і якая канчатковая мэта самой кампаніі, - пра гэта пойдзе гаворка пасля 12-й гадзіны.

Вашыя пытанні да нашых госцяў прымаюцца ў студыйныя камунікатары ICQ 470659469 і Skype radiotutby. Распавядайце, што магло б падштурхнукць вас да карыстання беларускай мовай штодзень і ці давайце хаця б сёння зробім гэта разам.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму беларусы ня карыстаюцца сваёй мовай, як змяшаць матчына малако з роднай мовай, хто і калі да канца распрацуе беларускую мову, хто сёння займаецца гэтым, як беларусы пачынаюць разумець сябе беларусамі, - пра гэта і ня толькі гаворым напярэдадні Дня матчынай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика