МВФ: Беларусі неабходныя кампенсоўныя захады для нейтралізацыі наступстваў «нафтавага шоку». 21.by

МВФ: Беларусі неабходныя кампенсоўныя захады для нейтралізацыі наступстваў «нафтавага шоку»

17.02.2010 23:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладам Беларусі неабходна прыняць кампенсуючыя меры для нейтралізацыі негатыўных наступстваў новых умоў паставак расійскай нафты. Пра гэта гаворыцца ў заяве для прэсы кіраўніка місіі МВФ у Беларусі Крыса Джарвіса, зробленай па выніках чацвёртага, заключнага агляду ў рамках дамоўленасці аб крэдыце stand-by, які завяршыўся 16 лютага.

«Заключанае нядаўна пагадненне з Расіяй аб цэнах на сырую нафту, якая ўвозіцца з РФ, пры адсутнасці якіх-небудзь кампенсуючых мер, прывядзе да істотнага павелічэння дэфіцыту рахунку бягучых аперацый і дэфіцыту бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання», — гаворыцца ў паведамленні МВФ.

Пры гэтым эксперты фонду канстатуюць, што ўрад робіць «сур"ёзныя захады, каб абмежаваць ўплыў павышэння цэн на нафту на бюджэт і плацежны баланс, і персанал фонду падтрымлівае гэтыя меры».

Як паведамлялася раней, паводле папярэдніх ацэнак экспертаў фонду, страты Беларусі ад новых умоў паставак расійскай нафты складуць каля 2 млрд. даляраў.

У цэлым па выніках працы місіі ў заяве яе кіраўніка адзначаецца, што рэзультаты рэалізацыі эканамічнай праграмы, падтрыманай у рамках дамоўленасці аб крэдыце stand-by, былі добрымі. Былі выкананы ўсе крытэрыі рэалізацыі праграмы і структурныя кантрольныя паказчыкі, устаноўленыя на канец снежня 2009 года.

У МВФ чакаюць, што грашова-крэдытная палітыка, і ў прыватнасці далейшае ўзмацненне жорсткасці лімітаў па крэдытаванні ў рамках дзяржаўных праграм, забяспечыць падтрыманне даверу да рэжыму валютнага курсу. Дзейны рэжым валютнага курсу па-ранейшаму ўяўляецца МВФ адэкватным.

На думку экспертаў фонду, улады краіны дасягнулі значных поспехаў у пытаннях фінансавага сектара. Дасягнуты прагрэс ў працэсе стварэння спецыялізаванага фінансавага агенцтва, у якое будуць пераведзены крэдыты, выдадзеныя раней у рамках дзяржаўных праграм, і якое прыме на сябе функцыі па фінансаванні гэтых праграм, што выконваюцца цяпер банкамі.

Разам з тым у МВФ заяўляюць, што працэс прыватызацыі ішоў больш маруднымі тэмпамі, чым чакалася, і ўладам неабходна актывізаваць яго, каб скараціць ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку і прыцягнуць прамыя замежныя інвестыцыі. Місія дасягнула ўзаемаразумення з уладамі наконт мер, якія забяспечаць прагрэс у сферы прыватызацыі.

Пытанне аб чацвёртым аглядзе будзе разгледжана выканаўчым саветам дырэктараў МВФ да канца сакавіка.

Завяршэнне гэтага агляду дазволіць выдзеліць Беларусі заключны, пяты транш крэдыту ў памеры прыкладна 700 млн. даляраў ЗША.

Паведамляецца таксама, што ўлады краіны выказалі зацікаўленасць ў працягу супрацоўніцтва з МВФ пасля завяршэння тэрміну дзеяння цяперашняй праграмы. Пытанне аб магчымай наступнай праграме з МВФ можа быць разгледжана пасля завяршэння дзейнай дамоўленасці аб крэдыце stand-by, агульны аб"ём якога 3,53 млрд. даляраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладам Беларусі неабходна прыняць кампенсуючыя меры для нейтралізацыі негатыўных наступстваў новых умоў паставак расійскай нафты. Пра гэта гаворыцца ў заяве для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика