Спецыялiзаваўся на сотавiках. 21.by

Спецыялiзаваўся на сотавiках

18.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21-гадовы мiнчанiн, якога затрымалi супрацоўнiкi Цэнтральнага РУУС сталiцы, падазраецца як мiнiмум у 11 злачынствах, звязаных з крадзяжом мабiльных тэлефонаў.

Адшукаць злодзея, якога цягнула да чужых мабiльнiкаў, удалося, паводле звестак прэс-афiцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лiсоўскай, дзякуючы прыкметам, якiя запомнiлi пацярпелыя. Апошнiя, мiж iншым, станавiлiся ахвярамi злачынцы, у тым лiку i з-за сваёй бяспечнасцi. Так, у адным выпадку на рынку "Ждановiчы" зламыснiк завалодаў тэлефонам, якi стаяў на падзарадцы ў мужчынскай прыбiральнi: гаспадар адышоў па справах у кабiнку, а лаўкач скарыстаўся гэтым, каб прыхапiць сотавiк. У iншым выпадку на тым жа рынку злачынца папрасiў у наведвальнiка адной з закусачнай тэлефон, каб пазванiць. Даверлiвы чалавек не адмовiў незнаёмцу, а той выйшаў з закусачнай i знiк.

Мiж iншым, затрыманы — асоба ў мiлiцыi вядомая. Як выявiлася, першыя "непаразуменнi" з законам ён меў яшчэ ў дзевяцiгадовым узросце. Потым падлетак пайшоў, як кажуць, у "разнос" — на яго рахунку — крадзяжы i махлярствы.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21-гадовы мiнчанiн, якога затрымалi супрацоўнiкi Цэнтральнага РУУС сталiцы, падазраецца як мiнiмум у 11 злачынствах, звязаных з крадзяжом мабiльных тэлефонаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика