Мы бiлi ворага за Чарняхоўскага!
20.02.2010
—
Новости Общества
|
Навучэнцы гiмназii iмя Героя Савецкага Саюза І.Д. Чарняхоўскага сустрэлiся ў музеi Вялiкай Айчыннай вайны з ветэранамi, якiя калiсьцi ваявалi якраз пад камандаваннем Iвана Данiлавiча Чарняхоўскага. Сустрэча адбылася ўчора, 18 лютага — у гэты дзень, але 65 год таму, самы малады з камандуючых франтамi генерал армii Iван Чарняхоўскi быў смяротна паранены i памёр. — Я тады быў старшы лейтэнант, камандзiр мiнамётнай батарэi, — узгадвае тыя часы ветэран Барыс Фiлiпавiч Бокаў. — Мы ўсе любiлi Чарняхоўскага. Любiлi не як вялiкага начальнiка, а як чалавека, як мудрага камандуючага, якi вядзе нас да Перамогi. Калi мы згубiлi нашага Чарняхоўскага, была жалоба. Некалькi дзён уся артылерыя вяла агонь i мы бiлi ворага "за Чарняхоўскага!"... Тры днi мы не ведалi, хто камандуе фронтам. Iдуць цяжкiя баi — а камандуючага няма. I толькi калi мы даведалiся, што наш фронт прыняў Васiлеўскi — а яго мы ўжо ведалi, усе супакоiлiся i пайшлi ваяваць наперад. А вось Валерый Мiкалаевiч Бярдзяеў ваяваў пад камандаваннем Чарняхоўскага яшчэ тады, калi Iван Данiлавiч быў камандуючым 60-й армiяй. Праўда, асабiста Валерыю Бярдзяеву з Чарняхоўскiм сустрэцца не ўдалося, але затое ён памятае той дзень, калi пачуў навiну пра яго смерць: — 18 лютага 1945 года я быў у Маскве на вучобе ў Ваенным iнстытуце замежных моў. I вось у сярэдзiне дня гучаць па радыё пазыўныя Масквы "Широка страна моя родная". Звычайна яны былi ўвечары, калi абвяшчалiся загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзеннi салюта за вызваленне таго цi iншага горада. А тут раптам пазыўныя ў сярэдзiне дня. Мы насцярожылiся — вiдаць, нешта надзвычайнае. I сапраўды, прагучала жалобнае паведамленне пра тое, што загiнуў камандуючы 3-м Беларускiм фронтам генерал армii Iван Чарняхоўскi... На сустрэчы са школьнiкамi прысутнiчалi i госцi з Расii — Аляксандр Фёдараў, дарадца Пасольства Расiйскай Федэрацыi, i Iван Корда, старшыня каардынацыйнага савета кiраўнiкоў грамадскiх арганiзацый расiйскiх суайчыннiкаў. Яны падарылi музею ВАВ тры кнiгi архiўных дакументаў, выдадзеныя ў Маскве летась: "Венгерскiя падзеi 1956 года вачыма КДБ i МУС СССР", "Прыбалтыка — пад знакам свастыкi (1941—1945)" i "НКУС-МУС СССР у барацьбе з бандытызмам i ўзброеным нацыяналiстычным падполлем у Заходняй Украiне, Заходняй Беларусi i Прыбалтыцы (1939—1956)". Такiм чынам, як кажуць супрацоўнiкi музея ВАВ, сустрэчу можна лiчыць пачаткам акцыi "Праўда вайны ў дакументах", прысвечанай 65-годдзю Вялiкай Перамогi. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучэнцы гiмназii iмя Героя Савецкага Саюза І.Д. Чарняхоўскага сустрэлiся ў музеi Вялiкай Айчыннай вайны з ветэранамi, якiя калiсьцi ваявалi якраз пад камандаваннем Iвана Данiлавiча Чарняхоўскага. Сустрэча адбылася ўчора, 18 лютага — у гэты дзень, але 65 год таму, самы малады з камандуючых франтамi генерал армii Iван Чарняхоўскi быў смяротна паранены i памёр. |
|