Belarus, Go!. 21.by

Belarus, Go!

24.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльны карэспандэнт Звязды перадае з Ванкувера

    Цёплае i сонечнае надвор'е, якое ўсталявалася ў Ванкуверы, выступае вельмi яркiм кантрастам з зiмовымi Алiмпiйскiмi гульнямi на ўзбярэжжы Цiхага акiяна. Паўсюль распусцiлiся цюльпаны i нарцысы, яшчэ крыху — i пачнуць квiтнець сады i травы.

Пакуль жа арганiзатары Алiмпiяды спадзяюцца, што надвор'е ўсё ж прыйдзе ў норму i без вялiкiх фiнансавых затрат на "вытворчасць" снегу ўдасца правесцi паралiмпiйскiя гульнi.

Хоць i без снежнай праблемы, якой у гарах не адчуваецца, ужо бачна: мясцовыя жыхары насыцiлiся вялiкiм наплывам гасцей, таму ў гарадскiм метро ўважлiва ўзiраюцца ў журналiсцкую акрэдытацыю, спрабуючы вызначыць нацыянальную прыналежнасць пасажыра. Мяне выдае спартыўны касцюм. Тады адразу можна пачуць вельмi актуальны камплiмент: "Belarus! Go!". Наперад, значыць. Прыемна ўсё ж такi адчуваць такiя знакi павагi да сябе i краiны, дзе ты жывеш.

Канадцы вельмi далiкатна ставяцца да вiзiцёраў з Беларусi па шматлiкiх прычынах. Па-першае, хакейная каманда нашай краiны практычна нi чым не горш выступiла ў квалiфiкацыйным раўндзе турнiру за гаспадароў-канадцаў, а ўчора збiралася аддаць старыя даўгi камандзе Швейцарыi. Як вядома, хакей у Канадзе — як рэлiгiя. Але ж паражэнне канадскай зборнай ад суседзяў-амерыканцаў (3:5) у апошнiм адборачным матчы значна падкасiла веру балельшчыкаў у каманду ў кампанii з Хiтлi, Нiдэрмаерам, Кросбi. Да таго ж па турнiрнай сетцы канадцы ў 1/ 4 фiналу згуляюць з расiянамi. А гэта ўжо вытрымка з вiртуальнага меркавання, што датэрмiнова будзе згуляны фiнальны матч алiмпiйскага турнiру.

Цiкава, што самi расiяне ў Ванкуверы асаблiвага значэння таму, што хакеiстаў чакае ў хуткiм часе зборная Канада, не надаюць.Таму Рускi Дом, якi быў адкрыты напярэдаднi Алiмпiйскiх гульняў, працуе цяпер на ўсю моц. Праўда, ахвотных яго наведаць настолькi шмат, што яны павiнны выстройвацца ў доўгую чаргу, каб паглядзець на тое, што робiцца ўсярэдзiне "шклянога шара".

Нашмат горшы настрой пануе ва ўкраiнскiм штабе. Алiмпiяда пакрысе наблiжаецца да свайго завяршэння — а ў скарбонцы жоўта-блакiтных пакуль нiводнай узнагароды. Украiнскiя журналiсты быццам бы ненарокам зрабiлi намёк калегам-беларусам. Маўляў, беларусам звацца тут ганарова. Вунь глядзiце, колькi людзей хварэе за беларусаў на хакейным турнiры. Мы стараемся растлумачыць, што гэта самi хакеiсты прымусiлi сябе паважаць. У якасцi яшчэ аднаго аргумента iдзе параўнанне з выступленнем бiятланiстаў. Пакуль ва ўраiнцаў нiчога не было. Да ўчарашняга дня, калi ў Алiмпiйскiм парку Вiстлера прайшла жаночая эстафетная гонка 4х5 км.

Учора ж былi праведзены iспыты i сярод фрыстайлiстаў-мужчын — майстроў паветранай акрабатыкi. Паспяхова прайшлi квалiфiкацыйны адбор сярэбраны прызёр Алiмпiяды-2006 у Турыне Дзмiтрый Дашчынскi, бронзавы прызёр АГ-2002 у Солт-Лэйк-Сiцi Аляксей Грышын i Цiмафей Слiвец. Не прайшоў адбор у лiк 12 шчаслiўчыкаў лiдар сёлетняга спартыўнага сезона Антон Кушнiр. Сёння пачынаюць фiнальныя скачкi жанчыны — сярод iх нашы Ала Цупер i Асоль Слiвец.

Уладзiмiр ЗДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплае i сонечнае надвор'е, якое ўсталявалася ў Ванкуверы, выступае вельмi яркiм кантрастам з зiмовымi Алiмпiйскiмi гульнямi на ўзбярэжжы Цiхага акiяна. Паўсюль распусцiлiся цюльпаны i нарцысы, яшчэ крыху — i пачнуць квiтнець сады i травы. Пакуль жа арганiзатары Алiмпiяды спадзяюцца, што надвор'е ўсё ж прыйдзе ў норму i без вялiкiх фiнансавых затрат на "вытворчасць" снегу ўдасца правесцi паралiмпiйскiя гульнi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика