«Чуткі пра звальненне усіх супрацоўнікаў «Промня», старэйшых за 35 гадоў, — хлусня». 21.by

«Чуткі пра звальненне усіх супрацоўнікаў «Промня», старэйшых за 35 гадоў, — хлусня»

01.03.2010 17:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крыніца ў дэпартаменце замежных спраў кампаніі «Франк Мюлер» паведаміла, што чуткі пра магчымае звальненне ўсіх супрацоўнікаў мінскага завода гадзіннікаў беспадстаўныя.

Некалькі дзён таму ў беларускім інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што пасля змены ўласніка будуць звольненыя ўсе супрацоўнікі завода, старэйшыя за 35 гадоў.

Як кажуць у швейцарскай кампаніі, дамова з беларускім урадам насамрэч ужо падпісаная, але праз замінку з афіцыйнай публікацыяй акт аб прыватызацыі пакуль не ўступіў ў сілу. У кантракце прадугледжваецца захаванне як мінімум 700 працоўных месцаў. Цяпер на заводзе працуе каля 1000 чалавек. «Чуткі пра выбар рабочых выключна па ўзроставай прыкмеце не адпавядаюць рэчаіснасці», — каментуюць сітуацыю ў кампаніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла крыніца ў дэпартаменце замежных спраў кампаніі «Франк Мюлер».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика